Кажан-Гарадок, археалагічныя помнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кажан-Гарадок — археалагічныя помнікі: паселішча і гарадзішча пражскай культуры каля аграгар. Кажан-Гарадок (Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць).

Паселішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2 км на паўднёвым усходзе ад вёскі, ва ўрочышчы Гарбарава Гара. Даследаваў у 1981 г. М. Ф. Гурын. Культурны пласт да 0,7 м. Выяўлены рэшткі паўзямляначнага жытла (памеры 4х3,8 м), заглыбленага ў зямлю на 1,3 м, з падпаленымі ніжнімі драўлянамі канструкцыямі. У паўночна-ўсходнім куце жытла развал печы з камянёў і кавалкаў балотнай жалезнай руды. Знойдзены каля тысячы фырагментаў неарнаментаванага ляпнога посуду, сярод якіх 3 венчыкі з налепленым валікам на шыйцы, упрыгожаным вертыкальна-прамавугольным штампам, невялікая шклянка вышынёй 6 см, дыяметр венчыка 8 см. Значная частка посуду з дамешкамі буйной жарствы ў гліне. Сярод знаходак т.зв. «хлябцы», зробленыя з гліны з далейшым абпалам (дыям. 75—82 мм, таўшчыня 23—50 мм), 4 біканічныя грузікі-прасліцы (вышыня 20—26 мм, дыяметр 25—30 мм), 2 з якіх арнаментаваны кропкавымі ўцісканнямі. Выяўлены таксама вырабы з жалеза і крэменю. Датуецца VIVII стст..

Гарадзішча—1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, справа ад дарогі на в. Лахва, у лесе. Пляцоўка памерамі 75х65 м на невялікім узвышшы, умацавана валам вышынёй каля 3,5 м. Абследаваў у 1980 г. М. Ф. Гурын. Культурны пласт 0,3 м.

Гарадзішча—2[правіць | правіць зыходнік]

За 0,8 км на ўсходзе ад вёскі, справа ад дарогі на в. Лахва, у лесе. Пляцоўка памерамі 75х55 м умацавана валам вышынёй каля 3 м. Абследаваў у 1980 г. М. Ф. Гурын. Культурны пласт каля 0,4 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гурын, М. Ф. Кажан-Гарадок / М. Ф. Гурын // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 393. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Гурин, М. Ф. Раскопки городища у д. Кожан-Городок / М. Ф. Гурин // Археологические открытия 1981 года. – М.: Наука, 1983. — С. 344 — 345.
  • Кажан-Гарадок // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 6. — ISBN 985-11-0041-2.