Казанскі мост (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казанскі мост
Казанскі мост
Каардынаты: 59°56′07,6″ пн. ш. 30°19′34,94″ у. д.HGЯO
Перасякае канал Грыбаедава
Месца размяшчэння Цэнтральны раён Санкт-Пецярбурга
Канструкцыя
Агульная даўжыня 18,8 м
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1716 (драўляны), 1766 (цагляны), 1806. Рэстаўрацыя 2002.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810694004аб'ект № 7810694004

Каза́нскі мост — злучае Казанскі і Спаскі астравы праз канал Грыбаедава ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга.

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца па асі Неўскага праспекта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Казанскі мост з 1766 да 1830 года называўся Калядны мост, з 1923 да 1944 — мост Пляханава. Знаходзіцца побач з Казанскім саборам, які даў назву масту.

Пабудаваны ў 17651766 (інжэнеры В. І. Назімаў, І. М. Галенішчаў-Кутузаў) на месцы ўжо існавалага ў 1716 драўлянага Каляднага моста, знесенага пры аздабленні гранітам набярэжных канала. Пралёт перакрыты цаглянымсводам з пракладнымі шэрагамі з вапняковых пліт, фасадныя аркі з граніта, апоры бутавай кладкі з аздабленнем з выбаргскага граніта. У 18051806 пры паширэнні моста (арх. Л. Руска) знішчаны «дыяментавыя» русты фасадаў, лесвічныя спускі да вады; чыгунныя агароджы замененыя гранітнымі парапетамі.

Падчас работ у 19992002 свод рэстаўраваны на шырыню 53 м, умацавана бутавая кладка ўстояў і цыгляны свод, зладжана гідраізаляцыя, праведзена устаноўка гранітных камянёў, што адасабляюць тратуар ад праезжай часткі.

У 20072008 гадах быў праведзены рамонт набярэжнай канала Грыбаедава ад Казанскага да Банкаўскага моста.

Асаблівасці праекта і моста[правіць | правіць зыходнік]

  • Другі па шырыні мост у горадзе
  • Самы нізкі мост — пад ім забароны праход любога сродка плавання.