Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт
Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт (КНДТУ) | |
---|---|
![]() | |
Міжнародная назва | Kazan National Research Technological University (KNRTU) |
Заснаваны | 1890 |
Размяшчэнне |
![]() |
Сайт | knitu.ru |
Казанскі нацыянальны даследчы тэхналагічны універсітэт (тат. Казан мілі тикшеренү тэхналогія універсітэты, Qazan ilkülәm tikşerenü texnologiə universitetı) - дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Казань.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя КНДТУ вядзе свой пачатак з Казанскага злучанага прамысловага вучылішча, адкрытага ў 1890 годзе. У 1919 годзе Казанскае прамысловае вучылішча было пераўтворана ў Казанскі політэхнічны інстытут. 13 мая 1930 на базе хімічнага факультэта Казанскага політэхнічнага інстытута і хімічнага факультэта Казанскага дзяржаўнага універсітэта быў створаны Казанскі хімічны інстытут, які з 23 чэрвеня 1930 года стаў называцца Казанскім хіміка-тэхналагічным інстытутам ім. А. М. Бутлерава, а з 23 красавіка 1935 года па снежань 1992 - Казанскім хіміка-тэхналагічным інстытутам ім. С. М. Кірава (КХТІ).
У 1992 годзе КХТІ быў перайменаваны ў Казанскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт (КДТУ).
У 2010 годзе ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.
Рэйтынгі[правіць | правіць зыходнік]
У 2014 годзе агенцтва «Эксперт РА», ўключыла ВНУ ў спіс лепшых вышэйшых навучальных устаноў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзе яму быў прысвоены рэйтынгавы клас «Е».[1]