Казахскае ханства
| Гістарычная дзяржава | |||
| Казахскае ханства | |||
|---|---|---|---|
| каз.: Қазақ хандығы | |||
|
|||
|
Тэрыторыя Казахскага ханства |
|||
|
1465[1] — 1847
|
|||
| Сталіца | |||
| Мова(ы) | казахская мова і Turki[d] | ||
| Афіцыйная мова | казахская мова | ||
| Рэлігія | іслам | ||
| Грашовая адзінка | Bukharan tenga[d][2] | ||
| Плошча |
|
||
| Насельніцтва |
|
||
| Форма кіравання | Саслоўна-прадстаўнічая манархія[5] | ||
Казахскае ханства (каз.: قزاق خاندیغی, Қазақ Хандығы, Qazaq Handyğy) — сярэднявечная дзяржава, якая існавала з канца XV стагоддзя да пачатку XVIII стагоддзя. Заснавана ў 1465 годзе казахскімі плямёнамі пад кіраўніцтвам хана Керэя і яго брата Жанібека. Абодва ханы паходзілі з цюрка-мангольскага клана Торэ, які вядзе свой радавод ад Чынгісхана праз дынастыю Джучыдаў. Клан Торэ кіраваў ханствам да яго пераходу пад уладу Расійскай імперыі. Ханства адыграла важную ролю ў гісторыі Казахстана, спрыяючы аб’яднанню розных казахскіх плямёнаў і распаўсюджванню ісламу[6].
У перыяд з XVI па XVII стагоддзя Казахскае ханства пашырыла свае тэрыторыі на ўсходнюю Куманію (сучасны Заходні Казахстан), вялікую частку Узбекістана, Каракалпакстан і раку Сырдар’ю. Яно праводзіла ваенныя дзеянні супраць Астрахані. У наступныя стагоддзі ханства аслабела з-за серыі айрацкіх і джунгарскіх уварванняў, што прывяло да яго заняпаду і распаду на тры жузы. Гэтыя жузы паступова страцілі незалежнасць і ў XIX стагоддзі ўвайшлі ў склад пашыранай Расійскай імперыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Tynyshpaev M. История казахского народа — С. 115, 131.
- ↑ https://web.archive.org/web/20230101083449/https://www.elibrary.ru/ip_restricted.asp?rpage=https%3A%2F%2Fwww.elibrary.ru%2Fitem.asp%3Fid%3D24917271
- ↑ https://web.archive.org/web/20220527113239/https://zqai.kz/sites/default/files/kazahskoe_hanstvo.pdf
- ↑ Lyovshin A. Описание киргиз-казачьих, или киргиз-кайсацких, орд и степей — С. 4.
- ↑ https://zqai.kz/sites/default/files/kazahskoe_hanstvo.pdf
- ↑ Kazakhstan to Celebrate 550th Kazakh Statehood Anniversary in 2015.