Казахстан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Казахстан
Қазақстан Республикасы
Flag of Kazakhstan.svg Герб Казахстана
Сцяг Казахстана Герб Казахстана
Kazakhstan (orthographic projection).svg
Гімн: «Менің Қазақстаным»
Дата незалежнасці 16 снежня 1991 (ад СССР)
Афіцыйная мова Казахская
Сталіца Астана
Найбуйнейшыя гарады Алматы, Астана, Шымкент, Караганда, Актабэ
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Нурсултан Назарбаеў
Карым Масімаў
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

2.724.900 км²
1,7
Насельніцтва
• Ацэнка (2015)
Шчыльнасць

18.157.122[1] чал. (61-я)
5,94 чал./км²  (227-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$217,9 млрд[2]  (43-ы)
$11.850  (50-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$225,619 млрд[3]  (50-ы)
$12.950  (54-ы)
ІРЧП (2014) 0,788[4] (высокі) (56-ы)
Этнахаронім Казахстанцы
Валюта Казахстанскі тэнгэ (₸, KZT)
Інтэрнэт-дамены .kz, .қаз
Код ISO KZ
Тэлефонны код +7-6xx, +7-7xx
Часавы пояс +5 – +6

Казахста́н (каз.: Қазақстан), афіцыйная назва — Рэспубліка Казахстан (каз.: Қазақстан Республикасы) — краіна на мяжы Азіі і Еўропы (да Азіі належыць большая частка).

Агульная плошча краіны — 2 717 300 кв. км., гэта дзевятая па плошчы краіна свету і найвялікшая ўнутрыкантынентальная краіна. Мяжуе на поўначы і захадзе з Расійскай Федэрацыяй (працягласць мяжы — 6846 км), на ўсходзе — з Кітаем (1533 км), на поўдні — з Кыргызстанам (1051 км.), Узбекістанам (2203 км) і Туркменістанам (379 км). Амываецца на паўднёвым захадзе водамі Каспійскага мора (працягласць берагавой лініі — 1894 км), на поўдні — водамі Аральскага мора. Сталіца — Астана (са снежня 1997).

Да 1991 Казахстан уваходзіў у склад СССР1936 — у якасці Казахскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі), быў месцам ажыццяўлення вялікіх савецкіх праектаў, у тым ліку асваення цалінных зямель, касмічнай (Байканур) і ядзернай (Сяміпалацінск) праграм. З 16 снежня 1991 Казахстан — незалежная дзяржава.

Грашовая адзінка — казахстанскі тэнге (казахстанскі тэнге 1993 г.)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Найстаражытная гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя сучаснага Казахстана населеная людзьмі з пачатку Каменнага веку. Каля 1 млн. - 800 тыс. гадоў назад першыя старажытныя людзі (пітэкантрапы і сінантрапы) з'ўляюцца ў гарах Каратаў, у Мангыстаў і паўночным Прыбалхашшы. Каля 140-40 тыс. гадоў да н.э. ў Каратаў і цэнтральным Казахстане з'яўляюцца неандэртальцы. Прыкладна ў 40-12 тыс. гадах да н.э. з'яўляецца чалавек сучаснага тыпу (Homo Sapiens).

Сярэднія вякі[правіць | правіць зыходнік]

У 556 годзе на тэрыторыі Казахстана з'явіўся Цюркскі каганат.Праз яго праходзіць Шаўковы шлях.У 7 стагоддзі каганат распаўся на Усходні (Другі) і Заходні каганат.

У 7-8 стагоддзях поўдзень былога Цюркскага каганата захопліваюць арабы.Насельніцтва,якое жыло там, прымае іх веру і пісьменнасць.Да 13 стагоддзю тэрыторыі былога Цюркскага каганата ўваходзяць у склад Харэзма.Далей Харэзм захоплівае мангольскі кіраўнік Чынгісхан.Мангольскія заваёвы суправаджаліся масавым знішчэннем людзей. Былі разбураны гарады і паселішчы, палацы і мячэці, закінутыя апрацаваныя палі і ірыгацыйныя сістэмы. Тысячы майстроў-рамеснікаў былі сагнаныя ў рабства. Быў перапынены завяршальны этап фарміравання кыпчакской народнасці. Панаванне мангольскіх заваёўнікаў надоўга затрымала эканамічны і культурны прагрэс народаў заваяваных імі краінаў. Найцяжэйшы ўрон быў нанесены земляробчай і гарадской культуры.

Казахскае ханства[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Казахская ССР[правіць | правіць зыходнік]

Перыяд незалежнасці[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

OblKZru.jpg Казахстан падзяляецца на 18 рэгіёнаў, сярод іх Паўднёва-Казахстанская вобласць, Акмалінская вобласць.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Больш за 3/4 тэрыторыі Казахстана займаюць раўніны з вышынямі ад 100 да 300 м над у.м. На крайнім паўднёвым усходзе і ўсходзе распасціраюцца хрыбты Цянь-Шаня, Джунгарскага Алатау і Алтая з вышынямі ад 3000 да 6995 м (пік Хан-Тэнгры). На крайнім захадзе размешчаная Прыкаспійская нізіна, якая часткова ляжыць ніжэй узроўню Сусветнага акіяна (узровень Каспійскага мора –27 м). У цэнтры краіны шырокія тэрыторыі займае разбураная горная сістэма Казахскага дробнасопачніка.

У межах раўнін распаўсюджаныя пясчаныя і гліністыя пустыні (Кызылкум, Муюнкум, Бетпак-Дала), паўупустыні і сухія стэпы. Для маладых гор паўднёвага ўсходу характэрна вертыкальная пояснасць. На поўначы краіны пераважаюць стэпы і лесастэпы. 23% тэрыторыі (паўночная частка) прыдатныя для земляробства, 70% – для адгоннай жывёлагадоўлі.

Водныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

Каля 80% тэрыторыі краіны адносіцца да бяссцёкавых абласцей і басейнаў унутранага сцёку. Рэкі Іртыш, Ішым і Табол, што працякаюць па паўночнай і паўночна-ўсходняй ускраіне, належаць да басейна Паўночнага Ледавітага акіяна. Усе астатнія буйныя рэкі на тэрыторыі краіны нясуць свае воды ў замкнёныя ўнутраныя вадаёмы: Урал – у Каспійскае мора, Сырдар'я – у Аральскае мора, Ілі – у возера Балхаш. Мноства малых і сярэдніх рэк улетку перасыхаюць.

Каспійскае мора ўваходзіць у межы рэспублікі сваёй аўночна-ўсходняй акваторыяй з найбольш прэснай вадой і невялікімі глыбінямі (5–7 м). Аральскае мора падзелена паміж Казахстанам і Узбекістанам. Плошча вадаёма скарацілася ў 2 разы за 1960–1995. Возера Балхаш мае прэсную заходнюю акваторыю і салёную ўсходнюю.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат краіны рэзка кантынентальны і сухі. У перадгорных і горных раёнах выпадае ад 500 да 1600 мм ападкаў у год, у стэпавых – 200–500, у пустынных – 100–200 мм. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -18°С на поўначы да -3°С на поўдні; сярэдняя тэмпература ліпеня ад 19°С на поўначы да 29°С на поўдні. Сутачныя перапады тэмператур дасягаюць 20–30°С.

Глебы[правіць | правіць зыходнік]

За выключэннем паўночных раёнаў, глебы ў Казахстане бедныя і засоленыя. У цэлым для краіны характэрная шыротная занальносць глеб: на поўначы – чарназёмы, далей на поўдні – каштанавыя, бурыя паўлупустынныя глебы, такыры і пяскі пустыняў. У гарах развітыя каштанавыя, шэрыя лясныя і горана-лугавыя чарназёмныя глебы.

Раслінны і жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Лясы займаюць усяго 3,5% тэрыторыі Казахстана. Большай часткай гэта хвойныя лясы, хоць у гарах сустракаюцца бяроза, асіна, яблыня і арчоўнікі. На астатняй тэрыторыі краіны распаўсюджаная рознатраўна-злакавыя, палынна-злакавыя, палынна-салянкавая і пустынная расліннасць. У высакагор'ях маюцца субальпийскія і альпійскія лугі.

Жывёльны свет Казахстана своеасаблівы. Насякомыя і земнаводныя пераважаюць у пустынях і паўупустынях. У стэпавай зоне сустракаюцца джэйран, сайгак, воўк, заяц, ліса, шакал, розныя грызуны (мышы, байбакі, хамякі). Шматлікія казахстанскія азёры служаць сталымі або сезоннымі месцамі пасялення для гусакоў, лебедзяў, качак, фламінга. Найбольш разнастайная фаўна гор. Тут водзяцца мядзведзі, горныя казлы і бараны, снежныя барсы, алені, мноства відаў птушак.

Для аховы дзікай прыроды створаныя запаведнікі ва ўсіх прыродных зонах – ад пустыняў да высакагор'яў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Культура, спорт[правіць | правіць зыходнік]

Штогод у Казахстане праводзіцца міжнародны кінафестываль "Еўразія", у рамках якога адбыаюцца паказы карцін еўрапейскіх і азіяцкіх рэжысёраў.

Самымі папулярнымі ў Казахстане відамі спорту з'яўляюцца футбол, хакей, веласпорт. Казахстан аднга з вядучых краін Азіі па ўзроўні развіцця зімовых відаў спорту.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі