Казацкі крыж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казацкі крыж

Казацкі крыж (укр.: Козацький хрест) — сімвал казацтва, запарожцаў, украінскага рыцарства і войска. Разнавіднасць тампліерскага крыжа.

Маляваўся на пячатках Войска Запарожскага і Войска Запарожскага Нізавога, на Вялікай харугве Войска Запарожскага Нізовага, іншых казацкіх сцягах[1][2][3] і гербах казацкіх палкоў[4][5][6][7]. У цяперашні час з'яўляецца эмблемай Узброеных сіл Украіны, Дзяржаўнай памежнай службы Украіны і Службы бяспекі Украіны.

Малюецца на гербах і сцягах украінскіх абласцей[8][9][10][11], раёнаў[12][13][14][15][16][17] і гарадоў[18][19][20][21].

Казацкі крыж выкарыстоўваўся для стварэння выяваў Дзяржаўных узнагарод Украіны, ведамасных узнагарод Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны Украіны, Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, Службы бяспекі Украіны.

Існуе даўняя традыцыя ўсталёўваць казацкія крыжы на пахаваннях загінуўшых за Украіну[22][23][24][25] і ў памяць пра выбітных украінцаў (Т. Шаўчэнка, В. Чарнавола, К. Гардзіенка і інш.).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]