Казбек Бейсенавіч Нуржанаў
| Казбек Бейсенавіч Нуржанаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1919 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 ліпеня 1944 (25 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | СССР |
| Род войскаў | артылерыя[d] |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Казбек Бейсенавіч Нуржанаў (9 студзеня 1919, в. Актагай, Джэзказганская вобласць, Казахстан — 24 ліпеня 1944) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Каркаралінскі педагагічны тэхнікум, працаваў настаўнікам. У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1939 года.
На фронце з красавіка 1942 года. Удзельнік бітваў пад Дуброўкай, Гарадзішчам, Арлом. Удзельнік фарсіравання рэк Зуша, Дзісна, Сож, Днепр, Друць, Бярэзіна.
Камандзір узвода разведкі 61-га асобнага знішчальна-процітанкавага дывізіёна 5-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту старшы сяржант Нуржанаў, будучы ўдзельнікам рухомай групы, пры ўзяцці горада Ваўкавыска, выйшаўшы з групай захопу ў фланг паспешліва заняўшаму абарону праціўніку на вышынях горада Ваўкавыск, сваім рашучым дзёрзкім манеўрам навёў паніку ў стане ворага, праціўнік уздрыгнуў і, кінуўшы тэхніку, у паніцы пабег. Пераследуючы па пятах бягучага праціўніка, расстрэльваў ў кароткіх сутычках з немцамі: узяў у палон трох немцаў і афіцэра. Першым уварваўся ў горад Ваўкавыск, дзе на ўскраіне горада быў цяжка паранены ў галаву.
24 ліпеня 1944 года памёр ад ран. Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР 24 сакавіка 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі (1944), Славы ІІІ ступені, медалём.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Казахскі акын Жэніс Кашкынаў напісаў пра Нуржанава твор «Казбек Нуржанаў», «Батырдын анасы» («Маці героя»). У памяць аб Нуржанаве ў Актагаі названая вуліца, у саўгасе «Коунрат» — сярэдняя школа. У цэнтры — узведзены помнік. Штогод на ўшанаванне яго памяці ў Ваўкавыску праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы[2].
Зноскі
- ↑ https://volkovysknews.by/istoriia/38302-proekt-na-karte-goroda-geroev-imena-kazbek-bejsenovich-nurzhanov
- ↑ 9 студзеня 1919 г. у в. Актагай Джэзказганскай вобласці (цяпер — у Карагандзінскай вобласці Казахстана) нарадзіўся Герой Савецкага Саюза НУРЖАНАЎ Казбек Бейсенавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2022. Праверана 7 красавіка 2022.
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласці
- Памерлі 24 ліпеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Беларусі
- Пахаваныя ў Дзярэчыне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі бітвы за Дняпро