Перайсці да зместу

Казка аб мёртвай царэўне і аб сямі асілках

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казка аб мёртвай царэўне і аб сямі асілках
Сказка о мертвой царевнѣ и о семи богатыряхъ
Выданне
Малюнак М. В. Несцерава, 1889 год
Жанр літаратурная казка
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1833
Дата першай публікацыі 1834[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Ка́зка аб мё́ртвай царэ́ўне і аб сямі́ асі́лках» — казка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Напісана ўвосень 1833 года ў Вялікім Болдзіне паводле рускай народнай казкі.

Паходжанне сюжэта

[правіць | правіць зыходнік]

Дадзены твор створаны паводле сюжэта народнай казкі, вядомай многім народам свету[2]. У прыватнасці, сярод індаеўрапейскіх народаў дастаткова падобны сюжэт маюць рускія народныя казкі № 210 і 211 «Чароўнае люстэрка» са зборніка А. М. Афанасьева «Народныя рускія казкі»[3], а таксама казка братоў Грым «Беласнежка», напісаная ў 1812 годзе. У класіфікацыі Аарне-Томпсана дадзены сюжэт указаны пад нумарам 709 «Чароўнае люстэрка (Мёртвая царэўна)».

Архетып сюжэта

[правіць | правіць зыходнік]

У розных казках колькасць мужчын і іх род заняткаў можа вельмі адрознівацца. Іх можа быць двое, сямёра, дзесяць і нават дванаццаць. Мужчыны могуць быць братамі, паляўнічымі, разбойнікамі, асілкамі, царэвічамі, каралевічамі, гномамі і нават месяцамі. Але архетып сюжэта для ўсіх казак заўсёды агульны. Менавіта дзякуючы гэтаму Аарне і Томпсан вылучылі яго пад асобным нумарам.

У. Я. Проп у кнізе «Гістарычныя карані чароўнай казкі» сцвярджае, што вышэйназваны сюжэт з'яўляецца далёкім адгалоскам родаплемянной паліандрыі і заснаваны на абрадзе мужчынскай ініцыяцыі і далейшым пражыванні пасвечаных юнакоў у адмысловым «мужчынскім доме», у якім яны праходзілі навучанне старэйшымі членамі роду племянным абрадам і спосабам палявання. У рэальным жыцці гэты звычай зафіксаваны Джэймсам Фрэзерам у яго шматтомнай працы «Залатая галіна: Даследаванне магіі і рэлігіі».

  1. История возникновения и сюжет // Стилистический анализ сказки А.С. Пушкина на примере: «Сказки о мертвой царевне и о семи богатырях»
  2. Пропп, В. Я. Исторические корни волшебной сказки. — М: Лабиринт, 1998, ISBN 5-87604-034-7, ISBN 978-5-87604-034-3
  3. Афанасьев, А. Н. Народные русские сказки. — М.: Государственное издательство художественной литературы, 1957. — Т. 2. — С. 123—133. — 150 000 экз.