Казка пра папа і Доўбню-мужыка
| Казка пра папа і Доўбню-мужыка | |
|---|---|
| Сказка о попѣ и работникѣ его Балдѣ | |
| Малюнак М. В. Несцерава, 1889 год | |
| Жанр | літаратурная казка |
| Аўтар | Аляксандр Сяргеевіч Пушкін |
| Мова арыгінала | руская |
| Дата напісання | 1830 |
| Дата першай публікацыі | 1840 |
| Электронная версія | |
«Ка́зка пра папа́ і До́ўбню-мужыка́» (руск.: Сказка о попе и о работнике его Балде) — казка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная ў Болдзіне 13 верасня 1830 года. Асновай паслужыла руская народная казка, запісаная Пушкіным у Міхайлаўскім ад Арыны Радзівонаўны. Пры жыцці паэта не друкавалася.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Асноўнай крыніцай для Пушкіна паслужыла чутая ім руская народная казка[1].
Пушкін чытаў гэтую казку ўлетку 1831 года Мікалаю Гогалю ў Царскім Сяле — гэтым годам і прынята датаваць твор[2]. Гогаль пісаў Рыгору Данілеўскаму (у лісце ад 2 лістапада 1831 года), што Пушкін чытаў яму «сказки русские народные — не то что „Руслан и Людмила“, но совершенно русские». І далей пра гэтую казку:
Одна сказка даже без размера, только с рифмами и прелесть невообразимая.
Указанне Гогаля «без размера» звязана з тым, што пушкінская казка напісана акцэнтным вершам з парнымі рыфмамі, стылізаваным пад раёшнік. Упершыню яна была надрукавана Васілём Жукоўскім у 1840 годзе. З цэнзурных прычын Жукоўскі замяніў папа на купца Кузьму Асталопа.
У Пушкіна імя працаўніка — «Балда» («Доўбня») — не носіць адцення ганьбавання, а ўжыта ў першапачатковым народным значэнні. У Ніжагародскай губерні, дзе знаходзілася пушкінскае Болдзіна, гэта: «лясная крывуліна, тоўстае карэнішча, булава» (слоўнік Даля).
Толькі ў 1882 годзе ў зборы пушкінскіх сачыненняў пад рэдакцыяй П. А. Яфрэмава[3] казка была надрукавана паводле рукапісу. У выданнях для народу да пачатку XX стагоддзя яна друкавалася з Кузьмой Асталопам. У цяперашні час асобныя дзеячы РПЦ выдаюць і прадпрымаюць спробы папулярызацыі рэдакцыі Жукоўскага[4][5][6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ М. Адасзовский «Литература и Фольклор»
- ↑ О ДАТИРОВКЕ «СКАЗКИ О ПОПЕ И О РАБОТНИКЕ ЕГО БАЛДЕ»
- ↑ Сочиненія А. С. Пушкина / Под ред. П. А. Ефремова. — 8-е изд. — М., 1882. — Т. III. — С. 233—238.
- ↑ Юрий Васильев. РПЦ вновь охотится на Балду (руск.). Радио Свобода (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2013. Праверана 14 красавіка 2013.
- ↑ Евгения Ефимова. "Сказка о попе и о работнике его Балде" А. С. Пушкина превратилась в "Сказку о купце Кузьме Остолопе" (руск.). 1tv.ru (2 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 14 красавіка 2013.
- ↑ В РПЦ одобрили замену попа на купца в известной сказке Пушкина. Мел. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2016. Праверана 10 лістапада 2016.