Перайсці да зместу

Казкі дзядзькі Рымуса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казкі дзядзькі Рымуса
Выданне
Жанр казка
Мова арыгінала англійская
Персанажы Uncle Remus[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казкі дзядзькі Рымуса ці дакладней проста Дзядзька Рымус (англ.: Uncle Remus) — зборнік афраамерыканскіх народных казак, пераважна апавяданняў пра прыгоды жывёл, якія былі ўпарадкаваны і сабраны амерыканскім журналістам, пісьменнікам і фалькларыстам Джоэлем Чэндлерам Харысам (1845–1908) у Атланце, штат Джорджыя, пасля Рэканструкцыі Поўдня, і ўпершыню апублікаваныя ў выглядзе кнігі ў 1881 годзе.

Усяго было апублікавана сем кніг пра дзядзьку Рымуса — старога афраамерыканца, які з'яўляецца апавядальнікам твораў. У цэнтры сюжэтаў знаходзяцца такія персанажы, як Братка Трус, Братка Ліс, Братка Воўк, Маленькі Цвыркун і многія іншыя.

Гэтыя гісторыі адлюстроўваюць свет старых плантацый на глыбокім Поўдні ЗША: свет рабоў, якія не ўмелі ні чытаць, ні пісаць, але былі выдатнымі апавядальнікамі гісторый, што перадаваліся ад бацькі да сына. Асаблівасцю апавяданняў з'яўляецца фанетычны спосаб маўлення, які спрабуе перадаць мову рабоў на іх аўтэнтычным мясцовым дыялекце.

Апавяданні пра дзядзьку Рымуса з'яўляюцца аднымі з шэдэўраў амерыканскай літаратуры. Яны былі перакладзены на мноства моў.

Музычны фільм Уолта Дыснея 1946 года «Песня Поўдня», у якім разам здымаюцца акцёры гульнявых фільмаў і мультыплікацыйныя персанажы, заснаваны на гісторыях пра дзядзьку Рымуса. У 2006 годзе ў ЗША выйшаў анімацыйны фільм па матывах гэтых апавяданняў пад назвай «Прыгоды брата Труса».