Казловіцкі сельсавет (Глускі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казловіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глускі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Засценак Усцярхі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 853
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2230
Код аўтам. нумароў 6

Казло́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Засценак Усцярхі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чыкілёўскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чыкілі. У верасні 1926 года перайменаваны ў Казловіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Казловічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. 15 студзеня 1971 года ў склад новаўтворанага Кіраўскага сельсавета перададзены вёскі Доўгі Лес, Кляшчоўка, Прыварацце і Старое Сяло[1]. 17 лютага 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чыкілі[2], 21 чэрвеня 2005 года — у вёску Засценак Усцярхі. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кіраўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Балашэвічы, Бервы, Вільча, Доўгі Лес, Зарэчча, Карпавічы, Кіраўскае, Кляшчоўка, Прыварацце, Старое Сяло)[3]. 13 красавіка 2018 года ў склад сельсавета з Каткаўскага сельсавета перададзены вёскі Зелянковічы і Зубарэвічы[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (12 населеных пунктаў) — 536 чалавек[5], з іх 95,5 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 853 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 7 (1309).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 9 (1671).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 5 верасня 2021.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.