Казловіцкі сельсавет (Глускі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Казловіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Глускі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Засценак Усцярхі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 536
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2230
Код аўтам. нумароў 6

Казло́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Засценак Усцярхі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чыкілёўскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чыкілі. У верасні 1926 года перайменаваны ў Казловіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Казловічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. 17 лютага 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чыкілі, 21 чэрвеня 2005 года — у вёску Засценак Усцярхі.

23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кіраўскага сельсавета (населеныя пункты Балашэвічы, Бервы, Вільча, Доўгі Лес, Зарэчча, Карпавічы, Кіраўскае, Кляшчоўка, Прыварацце, Старое Сяло)[1]. 13 красавіка 2018 года ў склад сельсавета перададзена частка Каткаўскага сельсавета з вёскамі Зелянковічы і Зубарэвічы[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (10 населеных пунктаў) — 536 чалавек[3], з іх 95,5 % — беларусы[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.