Казловіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)
Выгляд
Казловіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Казловічы |
Дата ўтварэння | 21 кастрычніка 1968 |
Насельніцтва (2019) | 737 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Казло́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Казловічы.
Утвораны 21 кастрычніка 1968 года ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці БССР у складзе 3 населеных пунктаў — вёсак Казанск, Казловічы і Кошчычы, якія ўваходзілі адпаведна ў склад Хаміцкага, Навасёлкаўскага і Даманавіцкага сельсаветаў[1]. 8 студзеня 1992 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Азарыцкага пассавета перададзена вёска Цідаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 942 чалавекі[2], з іх 95,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 737 чалавек[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Мн., «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.