Казьма Пражскі
| Казьма Пражскі | |
|---|---|
| лац.: Cosmas Pragensis | |
| | |
| Род дзейнасці | храніст, летапісец |
| Дата нараджэння | каля 1045 |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 21 кастрычніка 1125 |
| Месца смерці | Прага |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | хрысціянства |
| Дзеці | Індржых, Бажэтэша |
Казьма Пражскі (лац.: Cosmas Pragensis, чэшск.: Kosmas; каля 1045 — 21 кастрычніка 1125, Прага) — першы чэшскі храніст.
Паходзіў са знатнага роду. Атрымаў адукацыю ў Празе і Льежы. У свіце германскага імператара Генрыха IV наведаў Венгрыю, Германію, Італію. З 1110 года — дэкан сабора Св. Віта ў Празе. «Чэшская хроніка» (лац.: Chronica Boëmorum) Казьмы Пражскага (пачата ў 1119-20 гадах) утрымлівае багаты і разнастайны матэрыял і з'яўляецца каштоўнай крыніцай (асабліва 3-я кніга, дзе апісваюцца сучасныя Казьме Пражскаму падзеі 1092—1125) па гісторыі Чэхіі. «Прадаўжальнікі Казьмы» давялі летапіс чэшскай гісторыі да пачатку XIII стагоддзя.
«Чэшскія хронікі» Казьмы нароўні з «Аповесцю мінулых гадоў» Нестара Летапісца і «Хронікай і дзеяннямі князёў ці кіраўнікоў польскіх» Гала Ананіма маюць фундаментальнае значэнне для славянскай культуры.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Матвей Пражский. Чешская хроника. — Рязань: Александрия, 2009.
- Выданне Chronica Boëmorum на сайце Monumenta Germaniae Historica, з каментарамі на нямецкай мове Архівавана 23 мая 2020.
- Біяграфія Казьмы Пражскага Архівавана 13 мая 2008.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ abART Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Třeštik D. Kosmas, 2 vyd., Praha, 1972
- Краткая история Чехословакии. М., 1988