Казэльныкы (Львоў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Казэльныкы
Козельники
СиховЧК1.jpg
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Сыхіўскі раён
Першае згадванне 1374
Ранейшы статус сяло
Год уключэння ў межы горада 1930

Казэльныкы[1] (укр.: Козе́льники) — мясцовасць у Сыхіўскім раёне Львова, якая знаходзіцца паміж вуліц Хутарыўка і Луганскай і праспектам Чырвонай Каліны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сяло Казэльныкы ўпершыню згадваецца ў 1374 г. 30 верасня 1400 г. у Львове кароль Ягайла сваім прывілеям перадаў сяло львоўскаму манастыру францысканцаў. Вясковая забудова часткова захавалася ў ваколіцах цяперашніх вуліц Беражанскай і Райдужнай.

Паводле перапісу насельніцтва ў 1921 г. у Казэльныках пражываў 841 жыхар, з іх 774 рыма-каталікоў, 30 грэка-каталікоў, 37 юдэяў. Паўночная частка Казэльныкіў (перад чыгункай Львоў-Чарнаўцы) увайшла ў межы горада 11 красавіка 1930 г. Астатнюю тэрыторыю калішняга сяла ўключылі ў склад горад у 1955 г.

Ва ўсходняй частцы Казэльныкіў знаходзілася ўрочышча Дубына паміж цяперашнімі вул. Зялёнай і Пасічнай, якое было ўласнасцю ордэна францысканцаў. У 1930-х гг. манахі прадалі частку сваіх зямель і пабудавалі манастырскі комплекс, які ў савецкія часы ўвайшоў у склад збудаванняў на тэрыторыі завода фрэзерных станкоў (вул. Зялёная, 149). У 1937-1939 гг. пры манастыры пабудавалі па праекце архітэктараў С. Парэмбовіча і Р. Хрыстоўскага ў стылі функцыяналізму касцёл Хрыста Уладара, які быў высвечаны арцыбіскупам Б. Твардоўскім у 1942 г. У 1946 г. храм закрылі і выкарыстоўвалі як склад, а пасля перабудавалі пад адміністрацыйнае памяшканне. Аб ранейшым культавым прызначэнні дома сведчаць рэшткі званіцы над правай часткай фасада.

У савецкі час на тэрыторыі Казэльныкіў пабудавалі некалькі буйных прамысловых прадпрыемстваў (ВА «Палярон», завод фрэзерных станкоў, завод «Электрабытпрыбор», мэблевы камбінат, хімічны завод, домабудаўнічы камбінат), складскіх комплексаў і баз. А паўднёвая частка былой прыгараднай грамады стала ў 1980-х гг. часткай Сыхіўскага жылога масіва. На тэрыторыі былых Казэльныкіў пабудавалі шляхапровад, які спалучае Новы Львоў з гандлёвым комплексам "Шувар". Таксама праз Казэльныкы праходзіць чыгуначная лінія на Ходарыў.

Зноскі