Казюкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казюкі ў Вільні 2003

Казюкі (польск.: Kaziuk, літ.: Kaziuko mugė) — традыцыйны штогадовы кірмаш вырабаў народных промыслаў у Літве, праходзіць з пачатку XVII стагоддзя ў Вільні, на галоўнай плошчы горада і прылеглых вуліцах. Кірмаш ладзіцца ў дзень памяці святога Казіміра 4 сакавіка і ў найбліжэйшыя да яго выходныя дні.

Сама назва ад імя Казімір — Казюк (польск.: Kaziuk, літ.: Kaziukas).

Першапачаткова з XVII стагоддзя кірмаш праходзіў на Кафедральнай плошчы, з 1901 года — на Лукішскім, пазней фактычна ў некалькіх месцах горада. Тут можна сустрэць шмат цікавага прыкладнога і народнага мастацтва.

Казюкі сталі папулярнымі ў іншых гарадах сучаснай Літвы, а таксама ў Гродна ў Беларусі[1]. Ад нядаўняга часу Казюкі ладзяцца ў многіх польскіх гарадах (напрыклад у Познані[2], Шчэціне[3]), у нядзелю пасля 4 сакавіка, па ініцыятыве палякаў, былых жыхароў Вільні і нашчадкаў.

Зноскі

  1. «Казюкі» ў Гродна — дзясяты раз // Радыё Свабода
  2. Kaziuk Wileński w niedzielę w Poznaniu – artykuł w Gazecie Wyborczej na temat XV Kaziuka Wileńskiego na Starym Rynku w Poznaniu
  3. Łzy wzruszenia polały się obficie, www.mmszczecin.pl

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]