Казімеж Айдукевіч
Казімеж Айдукевіч | |
---|---|
польск.: Kazimierz Ajdukiewicz | |
Дата нараджэння | 12 снежня 1890[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1963[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, педагог, перакладчык, выкладчык універсітэта, матэматык |
Навуковая сфера | логіка[6][7], анталогія[6] і аналітычная філасофія[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Казімір Твардоўскі[8] |
Школа/традыцыя | Львоўска-варшаўская школа |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казімеж Айдукевіч (польск.: Kazimierz Ajdukiewicz; 12 снежня 1890 г., Цярнопаль, цяпер Украіна — 12 красавіка 1963 г., Варшава, Польшча) — польскі логік і філосаф. Правадзейны член Польскай АН (з 1952).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Казімеж Айдукевіч нарадзіўся 12 снежня 1890 года ў Цярнопалі, які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі, у сям'і чыноўніка Браніслава Айдукевіча (польск.: Bronisław Ajdukiewicz) і Магдалены Гартнер (польск.: Magdalena Gartner). Скончыў пачатковую школу ў Кракаве і гімназію ў Львове. У 1908 годзе паступіў у Львоўскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію ў Казімежа Твардоўскага, логіку ў Яна Лукасевіча і матэматыку ў Вацлава Сярпінскага. У 1912 годзе абараніў дысертацыю «Аб апрыярызме прасторы ў Канта ў дачыненні да генезісу паняцця прасторы», напісаную пад кіраўніцтвам Твардоўскага, і атрымаў ступень доктара філасофіі; працягнуў адукацыю ў Гётынгенскім універсітэце, дзе слухаў лекцыі Э. Гусерля, А. Рэйнаха , Л. Нэльсана і Д. Гільберта[10][11].
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Айдукевіч быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію і ваяваў на італьянскім фронце. У 1918 годзе, пасля ўтварэння незалежнай Польскай дзяржавы, уступіў у польскую армію. У 1920 годзе ажаніўся з Марыяй, дачкой Казімежа Твардоўскага, пазней у іх нарадзіліся сын і дачка. Дэмабілізаваўся ў канцы 1920 года ў чыне капітана артылерыі[10][11].
У 1922—1925 гадах — дацэнт Львоўскага ўніверсітэта[10]. У 1925—1939 гадах быў прафесарам Варшаўскага і Львоўскага ўніверсітэтаў[12]. У 1938 годзе ўзначаліў Пазнаньскае філасофскае таварыства[13].
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Айдукевіч заняў кафедру метадалогіі і тэорыі навукі (пазней пераназваную ў кафедру логікі) у Пазнаньскім універсітэце, у 1948—1952 гадах працаваў рэктарам гэтага ўніверсітэта. З 1953 года — галоўны рэдактар часопіса «Studia logica» («Лагічныя даследаванні»)[13]. У 1955 годзе пераехаў у Варшаву, дзе працаваў прафесарам логікі Варшаўскага ўніверсітэта і адначасова ўзначальваў сектар логікі ў Інстытуце філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук[11][12].
Памёр уначы 12 красавіка 1963 года ад сардэчнага прыступу[11].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік львоўска-варшаўскай школы, якая ставіла задачу лагічнага абгрунтавання і ўмацавання рацыяналізму ў процівагу ірацыяналізму. Паводле філасофскіх поглядаў быў блізкі да ідэй лагічнага пазітывізму. Распрацаваў логіка-семантычную канцэпцыю значэння як спосабу ўжывання тэрміна ў пэўнай канцэптуальнай сістэме тэорыі лагічнага вываду, індуктыўнай логікі , азначэння, лагічнай семантыкі і сінтаксісу.
Зноскі
- ↑ а б Kazimierz Ajdukiewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kazimierz Ajdukiewicz // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118501283 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118501283 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN
- ↑ а б в г д Collinson D. Biographical Dictionary of Twentieth-Century Philosophers — 1996. — ISBN 978-0-415-06043-1
- ↑ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=AJDUKIEWICZ,%20Kazimierz%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
- ↑ а б в Kazimierz Ajdukiewicz. Życiorys twórcy definicji dowodu, wynikania i twierdzenia(недаступная спасылка). // Portal internetowy «zeŚwiata.pl». Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 1 лютага 2016.
- ↑ а б в г Polish Philosophy Page. Kazimierz Ajdukiewicz(недаступная спасылка). // Sito web della Facoltà di Scienze della Formazione dell' Università degli Studi di Catania. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2011. Праверана 1 лютага 2016.
- ↑ а б Кондаков Н. И. Логический словарь-справочник. 2-е изд. — М.: Наука, 1975. — 720 с. — С. 18.
- ↑ а б Айдукевіч Казімеж. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Айдукевіч Казімеж. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казімеж Айдукевіч
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Цярнопалі
- Памерлі 12 красавіка
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
- Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі філасофскага факультэта Львоўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Польшчы
- Постаці польскай логікі
- Перакладчыкі Польшчы
- Львоўска-варшаўская школа
- Выпускнікі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
- Правадзейныя члены Польскай Акадэміі навук