Казімеж Анджэй Яворскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Казімеж Анджэй Яворскі
польск.: Kazimierz Andrzej Jaworski
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

1897

Месца нараджэння:

Сядлішчэ[d], Гміна Сядлішчэ, Хелмскі павет[d], Люблінскае ваяводства, Польшча

Дата смерці:

1973

Месца смерці:

Люблін, Польшча

Грамадзянства:

Flag of Poland.svg Польшча

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

мовазнавец

Мова твораў:

польская мова

Казімеж Анджэй Яворскі (польск.: Kazimierz Andrzej Jaworski; 28 лістапада 1897, Сядлішчэ — 6 верасня 1973, Люблін) — польскі паэт, перакладчык і выдавец[1]. У сваёй творчасці быў блізкі да скамандрытаў(руск.) бел..

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Седлішчы, перасяліўся з маці ў Харкаў.

Вучыўся (з 1914 года) у Кіеве, затым на медыцынскім факультэце Харкаўскага ўніверсітэта (19161919). Аднак ужо тады яго цікавіла паэзія, ён пісаў і чытаў вершы, у час знаходжання ў Харкаве ён пазнаёміўся з Леапольдам Стафам.

У 1919 скарыстаўся магчымасцю вярнуцца ў родныя мясціны і пасяліўся ў Хэлме, кінуўшы медыцынскія даследаванні. Вучыўся паланістыцы ў люблінскім каталіцкім універсітэце і ў Варшаўскім універсітэце. Дэбютаваў у 1920 годзе ў люблінскім тыднёвіку «Dzień Polski» санетамі аб Юзафе Пілсудскім. Быў не ў захапленні ад гэтых твораў і вершы гэтыя пазней нідзе ўжо не былі апублікаваны. У 1921 годзе добраахвотна пайшоў у армію. Пасля вяртання ўладкаваўся на працу ў якасці паланіста.

У 1933 разам з Зянонам Васнеўскім(польск.) бел. заснаваў у Хэлме літаратурны часопіс «Kamena(польск.) бел.»[1], якія спачатку выпускаўся штомесяц і фінансаваўся з узносаў настаўнікаў. Часопіс, аднак, быў заўважаны не толькі ў рэгіёне, але і ў краіне. У ім публікаваліся, між іншым, Бруна Шульц(руск.) бел., Чэслаў Мілаш, Уладзіслаў Бранеўскі(руск.) бел., Тадэвуш Бачэнскі(польск.) бел. і Юльян Тувім. Да пачатку другой сусветнай вайны выйшла 50 нумароў. У часопісе друкаваліся пераклады беларускіх і ўкраінскіх аўтараў[1].

Падчас акупацыі Казімеж Яворскі вёў таемныя вучэнні, званыя камплекты(польск.) бел.. Арыштаваны акупацыйнымі нямецкімі ўладамі, ён быў заключаны ў Люблінскім замку(руск.) [[|бел.]] і Заксенхаўзене(руск.) бел..

Пасля вайны вярнуўся да пісьменніцкай дзейнасці, рэдагаваў літаратурныя дапаўненні, перакладаў з рускай, чэшскай(руск.) бел., беларускай, украінскай, а таксама рэдагаваў адноўлены часопіс «Kamena», які выдаваўся ў Любліне. З канца 60-х гадоў пісаў свае ўспаміны.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў і ўспамінаў.

Сярод зборнікаў:

  • «Месяцовы мустанг» (1925),
  • «На палове шляху» (1937).

12-томны поўны збор яго твораў апублікаваны Люблінскім выдаўніцтвам у 1971—1974 гады.

У трэцім томе выдання твораў Яворскага змешчаны пераклады вершаў 21 беларускага[1] і 36 украінскіх паэтаў (1972). У прыватнасці, Яворскі пераклаў творы А. Александровіча, М. Машары, Максіма Танка, П. Труса, Міхася Чарота[1], Тараса Шаўчэнкі, Паўла Тычыны(руск.) бел., Мікалая Зэрава, Максіма Рыльскага.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Яворский Казимеж Анджей // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 714. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]