Казімеж Барталь
Казі́меж Ба́рталь (польск.: Kazimierz Bartel; 3 сакавіка 1882 — 26 ліпеня 1941) — польскі матэматык, палітычны і дзяржаўны дзеяч, у перыяд паміж 1926 і 1930 гадамі тройчы ўзначальваў урад Польшчы. Расстраляны нацыстамі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 сакавіка 1882 у Лембергу (цяпер Львоў), які ў той час належаў Аўстра-Венгрыі.
Скончыўшы сярэднюю школу, паступіў у Львоўскі політэхнічны інстытут на факультэт машынабудавання. У 1907 годзе пасля заканчэння вучобы застаўся ў інстытуце ў якасці асістэнта па начартальнай геаметрыі. Да 1914 годзе ён ужо займаў прафесарскую пасаду.
У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію, у 1918 годзе вярнуўся ў Львоў. У 1919 годзе ў якасці камандуючага чыгуначнымі войскамі ўдзельнічаў у польска-ўкраінскай вайне на баку Польшчы. У тым жа годзе быў прызначаны міністрам чыгунак. У 1922—1930 гг. абіраўся членам польскага сейма.

Пасля дзяржаўнага перавароту ў маі 1926 года, здзейсненага Юзафам Пілсудскім, быў прызначаны прэм’ер-міністрам і займаў гэту пасаду тройчы на працягу чатырох гадоў з некаторымі перапынкамі, у час якіх Пілсудскі сам фармальна займаў гэту пасаду. У гэтыя перыяды Барталь быў намеснікам прэм’ер-міністра, міністрам рэлігіі і грамадскай асветы, але фактычна выконваў працу прэм’ера.


У 1930 г. Барталь сышоў з палітыкі і вярнуўся да акадэмічнай працы — стаў рэктарам Львоўскай палітэхнікі, а неўзабаве яму была прысуджана ганаровая ступень доктара навук і ён быў прыняты ў члены Польскай матэматычнай асацыяцыі. У гэты перыяд ён апублікаваў свае найбольш важныя працы, у тым ліку серыю лекцый пра перспектыву ў еўрапейскім жывапісе.
У 1937 годзе Барталь быў прызначаны сенатарам Польшчы. Пасля ўварвання Германіі ў Польшчу ў верасні 1939 года і наступнага далучэння Заходняй Украіны да СССР Барталь застаўся ў Львове. Яму было дазволена працягваць чытаць лекцыі ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. У жніўні 1940 годзе група выкладчыкаў Палітэхнікі была запрошана ў Маскву з мэтай азнаямлення з савецкай сістэмай вышэйшай адукацыі[8]. У тым жа годзе па запрашэнні Акадэміі Навук СССР Казімеж Барталь з’ехаў у Маскву, дзе яму прапанавалі перакласці на рускую мову і выдаць яго падручнік па начартальнай геаметрыі[8].

Неўзабаве пасля нападу Германіі на СССР войска вермахта 30 чэрвеня 1941 занялі Львоў. Казімеж Барталь быў арыштаваны праз два дні. Першыя часы яго трымалі ў адносна неблагіх умовах — дазвалялася адпраўляць і прымаць пісьмы, а таксама абеды ад жонкі. Аднак прыкладна 21 ліпеня яго перавялі ў турму гестапа на Лонцкага[8], дзе ўмовы былі значна больш суровымі. Нацысты прапанавалі Барталю сфарміраваць і ўзначаліць польскі марыянетачны ўрад. Той адмовіўся і па загадзе Гімлера быў расстраляны 26 ліпеня 1941 года неўзабаве пасля масавых пакаранняў смерцю яго калегаў. Месца яго пахавання застаецца невядомым. Страшныя сведчанні сведкаў пра забойства Казімежа Бартала і яго калегаў знаходзяцца ў матэрыялах Нюрнбергскага працэсу.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Kazimierz Bartel // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12348748X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Kazimierz Bartel // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12348748X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в Казимєж Бартель
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нюрнбергский процесс. Преступления против человечности. — М.: Юридическая литература, 1991. — Т. 5. — ISBN 5-7260-0625-9 (том), ISBN 5-7260-0015-3 (всё издание).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казімеж Барталь
- Гісторыя Польшчы ў датах . Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2012. Праверана 25 сакавіка 2009.
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Львове
- Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Дактары навук
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры Крыжа Незалежнасці
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Польшчы
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)
- Удзельнікі польска-ўкраінскай вайны
- Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 1 склікання
- Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 2 склікання
- Сенатары Польшчы
- Міністры Польшчы
- Рэктары Львоўскай палітэхнікі
- Пакараныя смерцю палітыкі
- Расстраляныя ў Польшчы
- Выкладчыкі Львоўскай палітэхнікі
- Матэматыкі Аўстра-Венгрыі
- Матэматыкі Польшчы
- Матэматыкі XIX стагоддзя
- Матэматыкі XX стагоддзя