Перайсці да зместу

Казімеж Марцінкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімеж Марцінкевіч
Kazimierz Marcinkiewicz
Прэзідэнт Варшавы[d]
20 ліпеня 2006 — 2 снежня 2006
Папярэднік Міраслаў Кахальскі[d]
Пераемнік Ганна Гранкевіч-Вальц[d]
12-ы Прэм’ер-міністр Польшчы
31 кастрычніка 2005 — 14 ліпеня 2006
Папярэднік Марак Бэлька
Пераемнік Яраслаў Качыньскі
дэпутат Сейма Польшчы[d]
1997 — 2006

Нараджэнне 20 снежня 1959(1959-12-20)[1][2] (64 гады)
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казі́меж Марцінке́віч (польск.: Kazimierz Marcinkiewicz, нар. 20 снежня 1959, Гожаў Велькапольскі, Любушскае ваяводства, Польшча) — польскі палітык, у 20052006 прэм'ер-міністр ва ўрадзе партыі «Права і справядлівасць», членам якой ён з'яўляецца.

Па адукацыі фізік. Адукацыю атрымаў ва Урацлаўскім універсітэце і Універсітэце Адама Міцкевіча (Познань). Працаваў настаўнікам у Гожаве Велькапольскім. Удзельнічаў у «Салідарнасці».

Быў віцэ-міністрам адукацыі, дэпутатам парламента.

Калі пасля перамогі партыі «Права і справядлівасць» на парламенцкіх выбарах 2005 года прэм'ерам быў нечакана прызначаны Марцінкевіч, а не лідар «ПіС» і брат прэзідэнта Ярослаў Качыньскі, апанент «ПіС» Марак Бароўскі расшыфраваў папулярнае ў Польшчы скарачэнне TKM («цяпер, б…, мы») як «Teraz Kolega Marcinkiewicz» («цяпер калега Марцінкевіч»)[3].

У 2006 годзе балатаваўся на пасаду мэра Варшавы, у другім туры прайграў Ханне Гранкевіч-Вальц.

Зноскі

  1. Kazimierz Marcinkiewicz // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Kazimierz Marcinkiewicz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (недаступная спасылка) • Felieton — Marek Borowski — TKM, czyli Teraz Kolega Marcinkiewicz [5-10-2005] (польск.)