Казімір Аркадзевіч Шабан
Казімір Аркадзевіч Шабан | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1945 (23 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1940—1945 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Казімір Аркадзьевіч Шабан (22 чэрвеня 1922 — 9 ліпеня 1945) — лётчык 809-га штурмавога авіяцыйнага палка 264-й штурмавой авіяцыйнай Кіеўскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава дывізіі 5-га штурмавога авіяцыйнага корпуса 2-й паветранай арміі 1-га Украінскага фронту, старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1922 года ў вёсцы Шабаны цяпер Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 10 класаў і аэраклуб у Менску.
У Чырвоную Армію прызваны Мінскім гарваенкаматам Беларускай ССР у 1940 годзе. У 1941 годзе скончыў Тамбоўскую школу ваенных пілотаў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1943 года. Член ВКП(б), з 1944 года.
Лётчык 809-га штурмавога авіяцыйнага палка старшы лейтэнант Казімір Шабан да ліпеня 1944 года на самалёце-штурмавіку «Іл-2» здзейсніў сто дваццаць тры паспяховых баявых вылету на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі ворага.
Удзельнічаў у Курскай бітве, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай наступальных аперацыях, у вызваленні Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму лейтэнанту Шабану Казіміру Аркадзевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Пасля вайны працягваў службу ў ВПС намеснікам камандзіра авіяэскадрыллі. Старшы лейтэнант К. А. Шабан загінуў 9 ліпеня 1945 года ў авіякатастрофе на самалёце Іл-10 пры выкананні службовых абавязкаў у раёне горада Брно. Пахаваны на Другіх хрысціянскіх могілках у Адэсе.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.
У Мінску на будынку школы, у якой вучыўся Герой, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Казимир Аркадьевич Шабан на сайце «Героі краіны»
- Шабан Казімір Аркадзьевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім павеце
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Брно
- Пахаваныя ў Адэсе
- Асобы
- Старшыя лейтэнанты СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны