Казімір Бахматовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Бахматовіч
Дата нараджэння 1808
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня (9 верасня) 1837[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр жывапіс і графіка
Вучоба
Уплыў Ян Рустэм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімір Бахматовіч (1808 — 28 жніўня (9 верасня) 1837) — беларускі і літоўскі графік і жывапісец. Прыгонны графа А. Гюнтэра, нарадзіўся, жыў і памёр у яго маёнтку Дабраўляны, цяпер Лылойцінскага сельсавета Смаргонскі раёна Гродзенскай вобласці). Быў дамашнім настаўнікам малявання ў маёнтку[2], мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай школе жывапісу (1823—1827) у Яна Рустэма[3].

Казімір пражыў у родных месцах усё жыццё і памёр ва ўзросце няпоўных 30 гадоў, малюючы навакольную прыроду і тыпы землякоў. Яго карціны адрозніваюцца ў вышэйшай ступені дакладнасцю, што робіць іх каштоўным выяўленчым матэрыялам для даследчыкаў гісторыі і этнаграфіі Беларусі[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя рэалістычныя бытавыя замалёўкі, якія маюць этнаграфічную каштоўнасць, пейзажы, гравюры, створаныя ў Вільні і Дабраўлянах, карціны («Кіргіз на кані», «Жабрак»). Галоўнай справай яго жыцця сталі альбомныя літаграфічныя серыі: «Успамін пра Дабраўляны», «Арласіяда», «Вільня», «Нязначныя ўражанні Я. Рустэма», «Адзенне і сцэны. Літоўскія строі»[3][4].

Мастак вылучаўся дакладнасцю і трапнасцю характарыстык сваіх персанажаў. Акрамя цікавасці да гарнітура і тыпажу, у яго малюнках мы знойдзем пільную ўвагу мастака да чалавека, яго слабасцей і прыхільнасцей. Мастак умее з дапамогай дробнай дэталі стварыць ёмісты, пераканаўчы характар. Сялянкі размаўляць каля плота, шумна гутараць гандляры, закруцілася ў працы пралля, спяшаецца да сядзібы шляхціц, важна размясціўся ў сваім атэлье мастак, галерэя дробных сцэн з жыцця яўрэйскіх мястэчак — побытавы жывапіс з усім яго смакаваннем і абыгрываннем дэталяў[5].

Заслуга К. Бахматовіча ў тым, што ён упершыню ў беларускім мастацтве ўзняў значэнне малой формы ў літаграфіі да ўзроўню карціны[4].

У 1831 годзе яго найбольш цікавыя малюнкі былі змешчаны ў альбоме «Збор нацыянальных і ваенных касцюмаў, намаляваў Казімір Бахматовіч, вучань Віленскай акадэміі на Літве»[2].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]