Казімір Валовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Валовіч
Багорыя
Багорыя
Нараджэнне 13 кастрычніка 1779(1779-10-13)
Смерць 27 сакавіка 1849(1849-03-27) (69 гадоў)
Месца пахавання
Род Валовічы
Бацька Міхал Вінцэнт Валовіч
Маці Петранеля са Свяціцкіх[d]
Жонка Марыя з Фёлькерзамбаў[d]
Дзеці Міхал Казіміравіч Валовіч і Паўліна з Валовічаў[d]
Бітвы

Казімір Валовіч (13 кастрычніка 1779, Парэчча — 27 сакавіка 1849, Парыж) — ваенны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся 13 кастрычніка 1779 года ў маёнтку Парэчча.

У 1822 г. — унтэр-афіцэр Польскага ўланскага палка Літоўскай уланскай дывізіі. У 1825 г. — карнет лейб-гвардыі Гродзенскага гусарскага палка. Меў маёнтак Парэчча з фальваркамі Падлужжа, Наркаўшчына, Мар’янполь (усе да 1826 г.), Яловікі і Гарадзішча ў Слонімскім павеце. Практыкаваў прадстаўленне некаторым сваім прыгонным сялянам вольнасці. Член масонскай ложы «Вузел Еднасці» ў Навагрудку.

Пад час Лістападаўскага паўстання 1830—1831 г. разам з А. Бронскім стварыў атрад колькасцю да 100 чалавек, а каб набыць зброю і амуніцыю, залажыў свой маёнтак у Пецярбургскую Захоўную казну за 30 150 руб. Разам з Г. Дэмбінскім адышоў да Варшавы, потым перайшоў у Прусію і выехаў у Францыю. Завочна Гродзенскай губернскай следчай камісіяй у 1832 г. аднесены да злачынцаў 2-й катэгорыі. Пры вобыску ў яго доме знайшлі масонскі патэнт (ад 27.04.1819), медны пазалочаны знак і тафтэнавы блакітны фартух; у бібліятэцы з 429 тамоў літаратуры 163 былі прысвечаны масонству. Фальваркі Яловікі і Гарадзішча былі канфіскаваны.

Памёр 27 сакавіка 1849 года ў Парыжы. Пахаваны на парыжскіх могілках Манмартр (кватэра 17, рад 6 av. Principale, гроб 14 ch. Amiot).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Мар’янай з Фёлькерзамбаў. Дзеці: дочкі Ганна і Паўліна; сын Міхал, удзельнік паўстання 1830—1831 г. і экспедыцыі Ю. Заліўскага ў 1833 г. на Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]