Казімір Віюк-Каяловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Казімір Віюк-Каяловіч
літ.: Kazimieras Kojelavičius-Vijūkas, польск.: Kazimierz Wijuk Kojałowicz
Род дзейнасці: святар, вучоны, паэт, педагог
Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1617
Месца нараджэння: Коўна
Дата смерці: 9 лістапада 1674
Месца смерці: Полацк
Месца працы:

Казімір Віюк-Каяловіч (літ.: Kazimieras Kojelavičius-Vijūkas, польск.: Kazimierz Wijuk Kojałowicz, 24 чэрвеня 1617, Коўна — 9 лістапада[1] (2 лістапада 1674, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, паэт, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уступіў у Таварыства Ісуса 20 верасня 1634 г. у Вільні. Вывучаў філасофію (1638—1641) і тэалогію (1643—1647) ў Віленскай акадэміі. У 1646 г. высвечаны на ксяндза. Выкладаў рыторыку ў Крожах (1641—1642), Плоцку (1642—1643) і Браневе (1648—1649), філасофію ў Полацку (1649—1652) і тэалогію ў Віленскай акадэміі (1652—1655)[1]. Доктар філасофіі і тэалогіі (1654). У 1642 г. сумесна з роднымі братамі Альбертам і Пятром перадаў бацькоўскі мураваны дом на рынку ў Коўне і фальфарак мясцовай езуіцкай місіі[2].

З 1657 па 1661 гг. узначальваў Віленскую акадэмію (да 1659 г. як віцэ-рэктар)[1], а ў 1666—1669 гг. быў яе падканцлерам. Прэфект школ (1660—1672), прапаведнік у касцёле Святых Янаў (1661—1668), рэгент Папскай семінарыі (1669—1672) у Вільні[1]. З 1672[1] (1673[3][4]) па 1674[1] гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар казанняў (Kazań o męce Pańskiej, Вільня, 1675), лекцый па рыторыцы (Institutionum rhetoricarum, Вільня, 1654), жыццяпісаў езуітаў ды іх апекуноў (у т.л. пра Мікалая Лянчыцкага — Compendium vitae P. Nicolai Lancicii, перапрацаваны і апублікаваны езуіцкім гісторыкам Багуславам Бальбінусам, Прага, 1690) i панегірычных твораў (Panegirici Heroum (Вільня, 1668) і многіх іншых прац[5]. Пасмяротна выдадзены яго польскі пераклад «Аналаў» Тацыта (Варшава, 1803)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  4. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 133.
  5. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 227—229.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.