Казімір Галоўка
| Казімір Галоўка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 сакавіка 1718 |
| Месца нараджэння | Пінскі павет |
| Навуковая сфера | географ |
| Навуковае званне | прафесар геаграфіі і рыторыкі |
| Альма-матар | Віленская езуіцкая акадэмія |
Казімір Алойзы Галоўка (пол. Kazimierz Alojzy Hołowka, 3 сакавіка 1718, Пінскі павет — пасля 1787) — географ, педагог і выдавец, аўтар першага падручніка па геаграфіі ў Беларусі і Літве.[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Магістр філасофіі і вольных мастацтваў. З шляхецкай сям’і. З 1731 езуіт. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Навагрудку, Гродне, Вільні. З 1743 святар. Выкладаў граматыку, паэзію, рыторыку, філасофію, тэалогію маральную, геаграфію, гісторыю, матэматыку ў езуіцкіх навучальных установах у Вільні (1746/47, 1749—52), Варшаве (1747—49, 1752/53). У Вільні адначасова выконваў функцыі віцэ-рэгента шляхецкага канвікта (1749-52). У 1753—55 у Вільні выхавацель сыноў рэферэндара ВКЛ Антонія Тадэвуша Пшаздзецкага. У 1756/57 выкладаў геаграфію ў Навагрудку, адначасова місіянер у Любчы, у 1757/58 выкладаў тэалогію маральную ў Вільні. З 1760 выкладаў геаграфію ў Пінскім езуіцкім калегіуме. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) звесткі пра Галоўку адсутнічаюць.
Аўтар першага падручніка па геаграфіі ў Беларусі і Літве (Compendium geographiae, Вільня, 1743), нарыса па геаграфіі Рэчы Паспалітай на польскай мове (перавыдаваўся 5 разоў з 1757 у дадатку да практычнай энцыклапедыі Якуба Казіміра Гаўра «Агульная эканоміка землеўласніка»), геаграфічных табліц і карт, у т.л. ВКЛ («Chartae geographicae Galliae, Germaniae, Majoris Poloniae et M. Duc. Lithuaniae», 1750, не зберагліся). З 1747 на працягу 8 гадоў выдаваў на польскай мове «Гістарычныя календары», якія мелі асветніцкі характар. Аўтар кнігі «Еўропа ў соймах» («Europa seymuiąca», Варшава, 1753) пра парламентарызм Рэчы Паспалітай і іншых еўрапейскіх краін.
Спрэчным з’яўляецца аўтарства працы «Domowe wiadomosci o Wielkim Xięstwie Litewskim z przyłączeniem historyi tegoż narodu przedrukowane […]», якую Караль Эстрайхер прыпісвае да даробку Казіміра Галоўкі, але паводле Эдварда Шнайдэра больш верагодны аўтар — езуіт Францішак Папроцкі.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Oekonomika ziemianska generalna punktami partykularnemi, interrogatoryami gospodarskiemi, praktyką miesięczną, Modelluszami albo tabulami arythmetycznemi obiasniona. 1757. (недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя : [у 3 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 487.
Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — С. 200.
Hołowka Kazimierz Alojzy, Polski Słownik Biograficzny. T.IX. S. 598—599.
Nauka i uczeni na ziemi wileńskiej od XVI w. do 1945 r. / opracował: Mieczysław Jackiewicz. Bydgoszcz : Towarzystwo Miłośników Wilna i Ziemi Wileńskiej, 2010. S. 135
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Галоўка Казімір (англ.)(недаступная спасылка). Электронная энцыклапедыя "Вялікае Княства Літоўскае" - Articles Main. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2026. Праверана 5 жніўня 2026.