Казімір Дмахоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Архібіскуп Казімір Дмахоўскі
Arcybiskup Kazimierz Dmochowski
Архібіскуп Казімір Дмахоўскі
4-ы Архібіскуп-мітрапаліт Магілёўскі
3 ліпеня 1848 — 23 студзеня 1851
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Архібіскуп Ігнацій Людовік Паўлоўскі
прэлат Магілёўскага капітула Марцін Ласкі (Апостальскі адміністратар у 1842—1848 гг.)
Пераемнік: Архібіскуп Ігнацій Галавінскі
Сцяг
4-ы Старшыня Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі Расійскай імперыі
1842 — 1851
Папярэднік: Архібіскуп Ігнацій Людовік Паўлоўскі
Пераемнік: Архібіскуп Ігнацій Галавінскі

Прафесія: ксёндз
Імя пры нараджэнні: Казімір Дмахоўскі
Арыгінал імя
пры нараджэнні:
Kazimierz Dmochowski
Нараджэнне: 24 чэрвеня 1780(1780-06-24)
Смерць: 23 студзеня 1851(1851-01-23) (70 гадоў)
Пахаванне:
Прыняцце свяшчэннага сану: 6 лютага 1803
Епіскапская хіратонія: 29 чэрвеня 1841
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Казімір Рох Дмахоўскі (польск.: Kazimierz Dmochowski, руск.: Казимир Дмоховский; 24 чэрвеня 1779, в. Забалоцце, Віленская губерня, цяпер Мёрскі раён — 11 студзеня 1851, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзеяч, магілёўскі архібіскуп.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Краславіўскай семінарыі (Віцебская губерня). 6 лютага 1803 высвечаны ў Вільні на ксяндза, на працягу 10 гадоў дапаможнік у курыі Віленскай дыяцэзіі. Канонік курляндскі ад 1807, віленскі ад 1812. Ад 1813 асэсар віленскай кансісторыі, ад 1815 — асэсар Рымска-каталіцкай калегіі ў Пецярбургу. У 18211823 засядацель рымска-каталіцкай калегіі ў Пецярбургу. У 1823 прызначаны віленскім дэканам. Ад 29 чэрвеня 1841 тытулярны біскуп Мілецкі, біскуп-суфраган курляндскі Віленскай дыяцэзіі (прызначаны 17 снежня 1840). Пасля смерці мітрапаліта Паўлоўскага ў 1842 прызначаны старшынёй рымска-каталіцкай калегіі. Ад 3 ліпеня 1848 магілёўскі архібіскуп. 26 лістапада 1848 прыняў палій у касцёле Св. Кацярыны ў Пецярбургу, а 29 чэрвеня 1849 урачыста ўведзены ў магілёўскі кафедральны сабор. Праз яго старэчасць, адначасова з прызначэннем у архібіскупы яму дадзены быў памагаты са званнем каад’ютара і правам спадчыны Ігнацій Галавінскі. Да прызначэння архібіскупам намагаўся не канфліктаваць з уладамі і здолеў заваяваць іх давер. Тым не менш, не гледзячы на свой век і перашкоды ўладаў правёў візітацыю парафій Віцебскае і Магілёўскае губерняў, што дазволіла ліквідаваць злоўжыванні ў дыяцэзіі. Актыўна супрацьдзейнічаў зачыненню кляштараў (у 1840-я ўлады зачынілі 191 мужчынскі і 18 жаночых кляштараў). Быў аскетам, цярпліва ствіўся да іншых. Як адначаў Галавінскі, Дмахоўскі быў «чалавекам ціхім, сціплым, глыбока пакорлівым і добрым».

Пахаваны ў Пецярбургу на Смаленскіх могілках. Паводле яго тастаменту, у 1901 яго рэшткі са Смаленскіх могілак перанеслі на Выбаргскія могілкі ў касцёл Адведвання Дзевы Марыі святой Альжбетай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Хасэ Кальва
Мілецкія біскупы
18401840
Пераемнік:
Папярэднік:
Ігнацій Паўлоўскі
Магілёўскія архібіскупы
18491851
Пераемнік:
Ігнацій Галавінскі