Казімір Лышчынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Казімір Лышчынскі
Kazimierz Łyszczyński.jpg
Казімір Лышчынскі на паштовай марцы Беларусі
Дата нараджэння:

4 сакавіка 1634(1634-03-04)

Месца нараджэння:

Вёска Лышчыцы, Лышчыцкі сельсавет, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР

Дата смерці:

30 сакавіка 1689(1689-03-30) (55 гадоў)

Месца смерці:

Варшава, Мазавецкае ваяводства, Польшча

Казімір Лышчынскі на Вікісховішчы

Казімір Лышчынскі (4 сакавіка 1634, маёнтак Лышчыцы, Берасцейскае ваяводства ВКЛ — 30 сакавіка 1689) — мысліцель-атэіст, педагог і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.

Капэрта «375 гадоў з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага». Мастак — Мікола Рыжы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вычыўся ў Берасцейскім езуіцкім калегіуме, скончыў Віленскую акадэмію. Прымаў удзел у маскоўскай, шведскай, турэцкай ваенных кампаніях. У 1658 уступіў у ордэн езуітаў у Кракаве, адначасова вучыўся ў Кракаве, потым у Калішы ў 4-гадовай студыі, якая рыхтавала выкладчыкаў. Выкладаў у Львове, Берасці. Працаваў настаўнікам, меў юрыдычную практыку, працуя падсудкам брэсцкага земскага суда. У 1666 выйшаў з ордэна езуітаў, ажаніўся, пераехаў у свой родавы маёнтак Лышчыцы (на Берасцейшчыне). Займаўся юрыдычнай практыкай, неаднойчы выбіраўся паслом ад шляхты Берасцейскага ваяводства на соймы ў Варшаве. Удзельнічаў таксама ў трыбунальскім судзе, быў пісарам каралеўскага суда, карыстаўся аўтарытэтам сярод шляхты. Шмат судовых спраў правёў на карысць мяшчан і шляхты, якія судзіліся з езуітамі за захопленыя землі, даўгі і інш. У сваім маёнтку адкрыў школу, вучыў дзяцей шляхты і сялян пісьму, лічэнню, выкладаў мовы і асновы навук.

Глыбока вывучаў філасофію, гісторыю, прыродазнаўства. У выніку роздумаў пра чалавека і яго боскі пачатак, Лышчынскі прыйшоў да высновы пра неіснаванне Бога, пра што пісаў у сваім трактаце, які так і назваў — «Аб неіснаванні Бога» (лац.: «De non existentia Dei»). Рукапіс кнігі выкраў агент езуітаў Ян Бжоска.

У 1687 г. царкоўны суд зняволіў Лышчынскага і прызнаў рашэнне: за цяжкае злачынства — атэізм — спаліць яго жывога на вогнішчы. Па ўласнай просьбе асуджанага кара была заменена на адсячэнне галавы. 30 сакавіка 1689 г. на плошчы Старога Мяста ў Варшаве згодна прысуду соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Яго атэістычныя ідэі, заснаваныя на матэрыялістычных уяўленнях пра навакольны свет, складаюць цэлую сістэму. Паслядоўна адмаўляючы ўсе рэлігійныя ідэі, ён абгрунтавана і лагічна даказваў неіснаванне Бога, прапаведаваў сістэму ідэй, свабодную ад тэалагічных уяўленняў. Лышчынскі ўпершыню ўжыў тэрмін «атэісты». Ён прызнаваў вечнае існаванне бясконцай прыроды, якая развіваецца па сваіх законах без умяшання Бога, даў навуковае тлумачэнне сутнасці Бога.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
  • Łyszczinskij L. Rod dworian Łyszczinskich. — S. Pietierburg, 1907.
  • Nowicki A. Pięć fragmentów z dzieła «De non existentia dei» Kazimierza Łyszczyńskiego (by a script from Library of Kórnik nr 443) // Euhemer. — Nr. 1. — 1957. — pp. 72-81.
  • Nowicki A. Aparatura pojęciowa rozważań Kazimierza Łyszczyńskiego (1634—1689) o religii i stosunkach między ludźmi // Euhemer, Zeszyty Filozoficzne// — Nr. 3. — 1962. — pp. 53-81.
  • Nowicki A. Studia nad Łyszczyńskim // Euhemer, Zeszyty Filozoficzne. — Nr. 4. — 1963. — pp. 22-83.
  • Nowicki A. Pięć wiadomości o Łyszczyńskim w gazecie paryskiej z roku 1689 // Euhemer, Zeszyty Filozoficzne. — Nr. 4. — 1963. — pp. 40-44.
  • Nowicki A. Sprawa Kazimierza Łyszczyńskiego na Sejmie w Warszawie w świetle rękopisu Diariusza Sejmowego, znajdującego się w Wojewódzkim Archiwum Państwowym w Gdańsku // Euhemer, Zeszyty Filozoficzne. — Nr. 4. — 1963. — pp. 23-39.
  • Nowicki A. Ateizm Kazimierza Łyszczyńskiego // Wykłady o krytyce religii w Polsce. — Warszawa 1965. — pp. 51-68.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]

  • Марчук Н. Казімір Лышчынскі // «Народная Воля», 29.4.2013.; Дадатковыя матэрыялы электроннага рэсурса «Туристический Кобрин» — ikobrin.ru