Казімір Ігнат Несялоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Казімір Несялоўскі)
Казімір Ігнат Несялоўскі
польск.: Kazimierz Niesiołowski
Кошбак[d]
Кошбак[d]
26-ы ваявода мсціслаўскі
10 лютага 1735 — 16 чэрвеня 1735
Папярэднік Ежы Станіслаў Сапега
Пераемнік Казімір Леан Хлусовіч
29-ы кашталян смаленскі
15 снежня 1738 — 1752
Папярэднік Ян Сцыпіён
Пераемнік Станіслаў Антоні Бужынскі
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]

Нараджэнне каля 1676[1] ці 1679
Смерць не раней за 1752
Род Несялоўскія
Бацька Самуэль Несялоўскі[d]
Маці Соф’я з Морскіх[d]
Жонка Тэафілія з дэ Раесаў[d][1][2]
Партыя
Дзейнасць пісьменнік

Казімір Ігнат Несялоўскі (польск.: Kazimierz Ignacy Niesiołowski; 1676 — пасля 1752) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Смаленскі кашталян з 1738 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду Несялоўскіх. Шмат разоў выбіраўся паслом на соймы Рэчы Паспалітай, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У маладосці ўдзельнічаў пад камандаваннем кароннага гетмана Адама Сяняўскага ў бітвах з татарамі на Украіне.

У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў падтрымліваў караля Станіслава Ляшчынскага. Прыняў актыўны ўдзел у Тарнаградскай канфедэрацыі (1716), выконваў функцыі пісара сканфедэраванага войска. Потым перайшоў на бок караля Аўгуста II. Адначасова падтрымліваў кантакты з Расіяй. У час бескаралеўя пасля смерці Аўгуста ІІ (1733) выказаўся супраць кандыдатуры на трон Станіслава Ляшчынскага і пастаноў канвакацыйнага сойма аб выбарах паляка і католіка. Стаў маршалкам канфедэрацыі Новагародскага ваяводства. Адначасова быў вымушаны падтрымаць на новагародскім сойміку пасэсараў «Нойбургскіх маёнткаў» і стаў фактычным удзельнікам іх канфлікту з канюшым вялікім літоўскім Міхалам Казімірам Радзівілам Рыбанькам.

Разам з новагародскай шляхтай не прыняў удзелу ў элекцыйным сойміку і выбарах Станіслава Ляшчынскага. Стаў адным з актыўных удзельнікаў абрання каралём Фрыдэрыка Аўгуста (Аўгуста III), удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім. Як узнагароду Аўгуст III у 1734 годзе прапанаваў яму ўрад мсціслаўскага ваяводы, але Несялоўскі адмовіўся. У 1737 годзе быў паслом у Расію ад Радзівілаў. Надалей быў цесна звязаны з Радзівіламі.

Перад смерцю аслеп і таму ў 1752 годзе адмовіўся ад смаленскай кашталяніі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1743 годзе выдаў у Пінску кнігу «Публічныя забаўкі» («Otia publica vix domestica»), у 1752 годзе — «Хатнія забаўкі» («Otia domestica»), дзе змясціў свае вершы, эпісталярна-мемуарныя матэрыялы, прамовы, гістарычныя паведамленні, у т.л. легендарнага характару, дакументы, адозвы. Кніга карысталася папулярнасцю ў сучаснікаў; другое выданне выйшла ў Супраслі пад назвай «Хатнія забавы цікаўнага» (1783); з’яўляецца важнай гістарычнай крыніцай.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kantecki K. Stronnictwo saskie w Polsce roku 1733: kilka rysów do charakterystyki ludzi i czasu // Niwa. 1877. R. 6, t. 11.
  • Zielińska Z. Walka «Familii» o reformie Rzeczypospolitej, 1743—1752. Warszawa, 1983.
  • Lisek A. Litwini na sejmie elekcyjnym w 1733 roku // Z dziejów XVII i XVIII wieku. Katowice, 1997.
  • Lisek A. Postawa Radziwiłłów w okresie przedostatniego bezkrólewia i w pierwszych miesiącach wojny domowej (1733—1734) // Radziwiłłowie: Obrazy literackie. Biografie. Świadectwa historyczne. Lublin, 2003.
  • Sliesoriūnas F. Lietuvos Didžioji Kunigaikštystė 1733—1736 metų tarpuvaldžiu // Lietuvos Valstybė XII—XVIII a. Vilnius, 1997.
  • Palkij H. Sejmy 1736 i 1738 roku. Kraków, 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]