Перайсці да зместу

Казімір Скірмунт (архітэктар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Скірмунт
Партрэт, напісаны жонкай Геленай Скірмунт у 1850 годзе.
Партрэт, напісаны жонкай Геленай Скірмунт у 1850 годзе.
Нараджэнне 27 верасня 1824(1824-09-27)
Смерць 13 красавіка 1880(1880-04-13)[1] (55 гадоў) ці 1893[2]
Месца пахавання
Род Скірмунты
Бацька Аляксандр Скірмунт
Маці Канстанцыя з Сулістроўскіх[d]
Жонка Гелена Скірмунт
Дзеці Канстанцыя Скірмунт і Казіміра Браніслава са Скірмунтаў[d]

Казімір Маўрыцый Шыман Скірмунт, у расійскай традыцыі Казімір Аляксандравіч Скірмунт (1824—1893) — каталіцкі дваранін-землеўласнік, расійскі архітэктар.

Са шляхецкага роду Скірмунтаў герба «Дуб». Сын прадпрымальніка і прамыслоўца Аляксандра Ізідара Скірмунта і Канстанцыі з Сулістроўскіх (1806—1845), дачкі мінскага губернатара Казіміра Сулістроўскага. Акрамя Казіміра ў сям’і было яшчэ 10 дзяцей: пяцёра сыноў і пяцёра дачок.

Казімір Скірмунт як уладальнік маёнтка Калоднае прадстаўляў Пінскі павет у Мінскім губернскім Камітэце паляпшэння сялянскага жыцця (1858), а пасля адмены прыгону ў 1861 г. актыўна працаваў як міравы пасрэднік.

Падчас паўстання 1863 г. ён пакінуў гэтую пасаду і адмовіўся падпісаць «адрас» на імя расійскага імператара, у якім мінская шляхта выказвала сваю адданасць расійскаму прастолу. Быў арыштаваны і змешчаны разам з іншымі былымі міравымі пасрэднікамі, якія таксама адмовіліся ад пасады, у будынку Мінскага шляхецкага схода, а потым высланы ў Кастраму. Як удзельніца паўстання была выслана ў Тамбоў і ягоная жонка, таленавіты скульптар Гелена Скірмунт (1827—1874). Маёнткі падвергліся прымусоваму продажу. Дачку Канстанцыю (1851—1934), якая стане вядомай грамадскай дзеячкай і публіцысткай, выхоўвала бабуля Гартэнзія Скірмунт з Ордаў.

Пасля вяртання з ссылкі ў 1867 г. Казімір, якому не дазволілі застацца на Міншчыне, атрымаў ад бацькі падарунак у выглядзе балаклаўскіх вінаграднікаў і паехаў у Крым. Гелена Скірмунт разам з дачкой Канстанцыяй далучыліся да яго праз два гады.

Магілы Казіміра і Гелены Скірмунтаў

Пахаваны на старых каталіцкіх могілках у Пінску побач з жонкай і цешчай Гартэнзіяй Скірмунт з Ордаў.

У шлюбе з мастачкай Геленай Скірмунт (1827—1874) меў дзяцей[3]:

  • Ірэна (1851—1921), у шлюбе з Астроўскім (?1840 — ?)
  • Канстанцыя (1851—1934), грамадская дзеячка і «краёвая» публіцыстка.
  • Станіслаў (1857—1921).
  • Казіміра Браніслава (1865—1938), у шлюбе з Казімірам Ігнацыем Ромерам (?1860-).
Будынак былога дваранскага пяцікласнага вучылішча ў 1920-я гг.

Зноскі

  1. https://www.sejm-wielki.pl/b/psb.30112.2
  2. надмагілле
  3. Федорук А. Т. Колодное // Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
  4. О Пинской гимназии