Казімір Феліксавіч Міран
Казімір Феліксавіч Міран | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1972 (77 гадоў) |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Навуковая сфера | лесаводства |
Месца працы | Беларускі навукова-даследчы інстытут лясной гаспадаркі, Усесаюзны навукова-даследчы інстытут лясной гаспадаркі, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Казімір Феліксавіч Мі́ран[1] (6 жніўня 1895 — 28 верасня 1972) — вучоны ў галіне лесаводства, доктар біялагічных навук (1962), прафесар (1968), Заслужаны лесавод Беларускай ССР (1968).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Дзенісы Мінскай губерні (у сучасным Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1925 годзе скончыў Маскоўскі лясны інстытут. У 1927—1930 гадах працаваў у Цэнтральнай лясной доследнай станцыі БССР асістэнтам. У 1930—1941 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектарам лясных культур Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі, у 1942—1946 гг. — старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік сектара лесаразвядзення Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі ў горадзе Пушкіна (Маскоўская вобласць). У 1946—1970 гадах на пасадзе загадчыка сектарам лясных культур Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава і адначасова загадчык лабараторыяй лесаразвядзення Інстытута лесу Акадэміі навук БССР.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па штучнаму лесаразвядзенню, інтрадукцыі дрэвавых парод.
Сярод апублікаванага:
- Тэхніка культур сасны, елкі і дуба: (па даследаваннях Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі) — Мінск, 1935.
- Мероприятия по реконструкции малоценных молодняков в лесах БССР. — Мн., 1952.
- Развитие лесокультурного дела в Белоруссии за 1917—1967 гг. // Лесоведение и лесное хозяйство. Вып. 2. — Мн., 1969.
Быў членам Беларускага вольна-эканамічнага таварыства.
Зноскі
- ↑ Націск у адпаведнасці з Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 389.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім павеце
- Памерлі 28 верасня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта лесу
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
- Лесаводы СССР
- Лесаводы Беларусі
- Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі
- Выкладчыкі БДТУ
- Заслужаныя лесаводы Беларускай ССР