Казімір Францавіч Бенек

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Казімір Францавіч Бенек
сцяг
Наркам працы БССР
1927 — 1929
Прэм’ер-міністр: Мікалай Галадзед
сцяг
Наркам гандлю БССР
1929 — 1930
Прэм’ер-міністр: Мікалай Галадзед
Папярэднік: Нічыпар Аксючыц
Пераемнік: Аўгуст Балцін
сцяг
Намеснік старшыні СНК БССР
1930 — 1934
Прэм’ер-міністр: Мікалай Галадзед
сцяг
6-ы Наркам земляробства БССР
4 мая 1933 — 26 красавіка 1937
Прэм’ер-міністр: Мікалай Галадзед
Папярэднік: Піліп Рачыцкі
Пераемнік: Мікалай Нізоўцаў
 
Партыя: КПСС
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 5 лютага 1895(1895-02-05)
Смерць: 13 лютага 1938(1938-02-13) (43 гады)

Казімір Францавіч Бенек (5 лютага 1895, в. Радашавічы(польск.) бел., Серадзкі павет, Царства Польскае — 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 лютага 1895 года ў в. Радашэвічы Калішскай губерні. Удзельнік рэвалюцыйнага руху з 1912 года. З 1914 года працаваў на заводах Украіны. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. З лютага 1918 на Украіне ў атрадзе Чырвонай гвардыі. Са снежня 1918 на палітычнай працы ў Чырвонай Арміі ў Беларусі. З красавіка 1920 на партыйнай і савецкай рабоце ў Магілёве, Гомеле, Барысаве[1].

З мая 1924 у Наркамаце рабоча-сялянскай інспекцыі БССР — ЦКК КП(б)Б. Наркам працы (1927—29), гандлю (1929—30), земляробства (1933—37) БССР, намеснік старшыні СНК БССР (1930—34). Член ЦКК КП(б)Б у 1924—27 і яе Прэзідыума ў 1925—27. Член ЦК з 1927 і Бюро ЦК КП(б)Б з 1930. Член ЦВК СССР з 1931. Член ЦВК БССР з 1924 і яго Прэзідыума з 1931 года[1].

25 мая 1937 года яго арыштавалі і 21 кастрычніка 1937 года ён быў асуджаны па справе ПАВ (артыкулы 68 і 76 УК БССР). Расстраляны 13 лютага 1938 года[2]. Рэабілітаваны 28 лістапада 1958 года[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бенек Казимир Францевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 54. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 Расстраляныя ў Мінску. у 2 ч., ч. 1, с. 94

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]