Казінет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Казінет[1] — шчыльная і пругкая аднатонная баваўняная або паўваўняная тканіна саржавага перапляцення  (руск.) для пашыву верхняга адзення.

З паўваўнянога казінету шылі форменную вопратку ніжніх грамадзянскіх чыноў. У М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў казцы «Цацачнай справы людцы» ў віцмундзір шэрага казінету апранутая лялька-падзьячы, а ў рамане «Пашахонская даўніна  (руск.)» ў светла-зялёным казінетавым казакіне  (руск.) прыйшоў да абеду Фомушка[2]. У А. І. Эртэля  (руск.) ў «Гардэніных  (руск.)» Алёшка просіць купіць яму не казінетавыя панталончыкі  (руск.), а плісавыя, каб яго не дражнілі. Казінетавае адзенне звязвалася з нізкім сацыяльным статусам, шырока выкарыстоўвалася ў мастацкай літаратуры для адпаведнай характарыстыкі персанажа, напрыклад, у Л. М. Талстога, М. С. Ляскова і І. А. Буніна. З трывалага казінету таксама шылі вопратку: паліто, пінжакі, пакрыццё кажухоў. У вёсках верхняе адзенне з казінету было святочным[3]. З пачаткам XX стагоддзя казінет перасталі выпускаць, і само слова стала выходзіць з ужытку[4], хоць яшчэ ў 1919 годзе Мікалай Клюеў  (руск.) звяртаўся да Маякоўскага: «Простай як мыканне і воблакам у штанах  (руск.) казінетавых / не стане Расія — так вяшчае Хата»[5].

Зноскі

  1. Казинет // Толковый словарь живого великорусского языка  (руск.) : у 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб. : Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
  2. В. И. Неелов. Литературный словарик // Рассказы о ткачестве. — М.: Легпромбытиздат, 1990. — С. 159. — 160 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7088-0352-5.
  3. И. И. Шангина. Казинет // Русский традиционный быт: Энциклопедический словарь. — СПб.: Азбука классика, 2003. — С. 659. — 688 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-352-00337-X.
  4. Р. М. Кирсанова 1995.
  5. Л. Киселёва. "Греховным миром не разгадан..." // Николай Клюев: воспоминания современников. — М.: Прогресс-Плеяда, 2010. — С. 29. — 886 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]