Перайсці да зместу

Кайданкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кайданкі — прылада ў выглядзе двух металічных бранзалетаў, злучаных ланцужком або шарнірам, якія зачыняюцца на ключ. Выкарыстоўваецца, у асноўным, сілавымі структурамі дзяржавы (армія, паліцыя, спецслужбы), альбо недзяржаўнымі арганізацыямі, якія выконваюць аналагічныя функцыі. Прызначаны для абмежавання свабоды дзеянняў чалавека пасродкам скоўвання кісцяў яго рук (часам прыкавання да іншых прадметаў). Таму, чалавек, які падвергся ўжыванню прылады, завецца закаваным [у кайданкі].

Выкарыстоўваюцца наступныя віды:

  • металічныя: традыцыйны варыянт для праваахоўных органаў, які блакуецца ключом;
  • пластыкавыя: гнуткія зацяжкі, часта прымяняюцца паліцыяй пры масавых затрыманнях;
  • тэкстыльныя: прымяняюцца для медыцынскіх мэт (у псіхіятрыі).