Кайзер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кайзер Вільгельм II

Кайзер (ням.: Kaiser) — старое запазычанне ў германскіх мовах з латыні, з лац.: caesar, цэзар; на старажытнае запазычанне паказвае захаванне пачатковага k.

Уласна, па-нямецку гэтае слова значыць «імператар» і ўжываецца ў нямецкамоўных краінах да імператараў усіх часоў і народаў, але ў іншых еўрапейскіх мовах кайзерамі звычайна завуць толькі трох імператараў Германскай імперыі (18711918): Вільгельма I, Фрыдрыха III і Вільгельма II. Да гэтага перыяду прыкладаецца назва «кайзераўская Германія».

Радзей слова «кайзер» ужываецца (не толькі па-нямецку) у дачыненні да імператараў Свяшчэннай Рымскай і Аўстрыйскай імперый, дзе дамінуючай мовай таксама быў нямецкі. У дарэвалюцыйнай Расіі да імператараў Свяшчэннай Рымскай Імперыі звычайна ўжывалася слова "кесар".

Пасля падзення Канстанцінопаля, турэцкія сулатаны насілі тытул Кайзер-і-Рум (Рымскі Кайзер).


Шаблон:Еўрапейскія тытулы