Перайсці да зместу

Кайл Солер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кайл Солер
Дата нараджэння 1 ліпеня 1983(1983-07-01) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Phoebe Fox[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэлеакцёр, тэатральны акцёр, акцёр агучвання
Узнагароды
IMDb ID 4964567

Кайл Солер (англ.: Kyle Soller; нар. 1 ліпеня 1983(1983-07-01), Брыджпарт, Канектыкут) — амерыканскі акцёр тэатра, кінематографа і тэлебачання. Уладальнік Прэміі Лоўрэнса Аліўе і трохразовы ўладальнік прэміі Evening Standard.

Скончыў RADA ў 2008 годзе, пасля чаго актыўна граў на брытанскай сцэне. Прарыў у кар’еры наступіў у 2011 годзе, калі за 18 месяцаў ён іграў ролю Джыма ў пастаноўцы «Шклянога звярынца», Хлестакова ў адаптацыі «Рэвізора» (абодва ў тэатры Янг Вік) і ў новай сцэне «The Faith Machine» у тэатры, якая атрымала ўхвалу крытыкаў. Гэтыя тры працы прынеслі яму прэмію газеты Evening Standard у намінацыі «Выбітны дэбют».

У 2012 годзе ў тэатры «Апола» Солер сыграў ролю Эдмунда Тайрана ў новай пастаноўцы п’есы Юджына О’Ніла «Доўгі дзень сыходзіць у ноч», дзе яго партнёрамі былі Дэвід Сушэ і Лоры Меткалф. Пазней у Нью-Ёрку ў тэатры American Airlines гуляе Крысціяна ў адаптацыі «Сірано дэ Бержэрака». У 2013 годзе ў Каралеўскім нацыянальным тэатры ў п’есе «Эдвард II» выканаў ролю Пірса Гавестана, у 2016 годзе — Георга Тэсмана ў «Гэдэ Габлер».

У 2018 годзе ў тэатры Янг Вік Стывен Долдры паставіў п’есу Мэцью Ларэза «Спадчына». У двухчастковай сямігадзіннай адаптацыі рамана Э. М. Фостэра «Говардс Энд» Кайл Солер адыграў галоўную ролю Эрыка Гласа — правобраз галоўнай гераіні рамана Маргарэт Шлегель. За сваё выкананне акцёр атрымаў Прэмію Лоўрэнса Аліўе, прэмію газеты Evening Standard і прэмію Гуртка тэатральных крытыкаў. Акцёр паўтарыў сваю ролю пры пераносе п’есы ў буйнейшы тэатр Ноэла Каўарда ў Вест-Эндзе і пасля трансферу п’есы ў тэатр Этэль Бэрымар на Брадвеі.