Кайман (МБТС)
Кайман (МБТС) | |||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Кайман | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Тып | браняваная разведвальна-дазорная машына | ||||||||||||||||||||||||
Баявая маса, т | 7 | ||||||||||||||||||||||||
Экіпаж, чал. | 6 | ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя | |||||||||||||||||||||||||
Распрацоўнік | 140-ы рамонтны завод | ||||||||||||||||||||||||
Вытворца | ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Гады распрацоўкі | 2014—2015 | ||||||||||||||||||||||||
Гады вытворчасці | 2016—2021 | ||||||||||||||||||||||||
Гады эксплуатацыі | з 2017 | ||||||||||||||||||||||||
Асноўныя аператары | ![]() ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Рухомасць | |||||||||||||||||||||||||
Тып рухавіка |
| ||||||||||||||||||||||||
Колавая формула | 4х4 | ||||||||||||||||||||||||
Тып падвескі | незалежная тарсіённая |
Мабільны браняваны транспартны сродак «Кайман» — беларуская браняваная разведвальна-дазорная машына. Распрацавана ў 2015 годзе за 4 месяцы на 140-м рамонтным заводзе ў горадзе Барысаве пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара завода — Вольгі Пятровай. Падмуркам для распрацоўкі паслужылі савецкія машыны БРДМ-2 і БТР-60. Пасылам для стварэння бронемашыны паслужыла ўказанне Прэзідэнта Беларусі стварыць сучасны баявы транспартны сродак. Новаствораны аўтамабіль атрымаў пазначэнне МБТС — «мабільны браняваны транспартны сродак» і імя ўласнае — «Кайман».
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Распрацоўка з нуля заняла тры гады[2]. Бранемашына была распрацавана на 140-м рамонтным заводзе ў горадзе Барысаў пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара завода Вольгі Пятровай ў адпаведнасці з указаннем прэзідэнта Беларусі А. Р. Лукашэнка[3] і ўпершыню прадстаўлена ў 2015 годзе[4].
Прапануецца для ўзброеных сілаў краіны і на экспарт[4].
2 мая 2017 года дырэктар 140-га рамонтнага завода А. Чурякоў паведаміў у інтэрв‚ю, што заводам ўжо пабудаваныя пяць бронемашын, якія прайшлі выпрабаванні ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Брэсце і ў 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску, атрымалі станоўчыя водгукі, аднак на ўзбраенне машына яшчэ не прынята[3].
У жніўні 2018 МБТС «Кайман» удзельнічаў у ваенным парадзе ў Кот-д'Івуары[5].
У снежні 2021 года паведамлялася, што з-за санкцый Еўрапейскага Саюза, накладзеных на 140-ы рамонтны завод, былі спыненыя пастаўкі бранявых лістоў з Фінляндыі, у выніку чаго вытворчасць «Кайманаў» спынілася[6].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Кайман на 67 % складаецца з беларускіх складнікаў.[2]
Рухомасць[правіць | правіць зыходнік]
Кайман мае чатырохтактавы з турбанаддзіманнем, вадкаснага астуджэння, з вертыкальным, радным месцаваннем цыліндраў і наўпростым упырскам паліва дызельны рухавік Д-245[7] вытворчасці Мінскага маторнага завода з электроннай сістэмай кіравання падачай паліва і пяціступеньчатай трансмісіяй. Тарсіённая падвеска незалежная, масты і колавыя рэдуктары ад БТР-60. Аўтамабіль атрымаў пяціхуткасную механічную каробку перадач. Маецца падпампоўка шын.[2]
Машына здольная перавозіць 6 чалавек экіпажа. Запас ходу па шашы складае 1000 кіламетраў, хуткасць па шашы — да 110 км/г. Водны рухавік дазваляе машыне разганяцца да 8 км/г на вадзе. Кайман здольны пераадольваць водныя перашкоды дзякуючы новым вадзяным рухавікам уласнай распрацоўкі з дзвюма вяслярнымі шрубамі па бартах. Вага складае 7 тон. Дно — V-вобразнае і ўзмоцнена бранёй.[2]
Узбраенне[правіць | правіць зыходнік]
У якасці ўзбраення можа адвольна ўсталёўвацца на паваротны пагон кулямёт, станковы гранатамёт.[8][9]
Абароненасць[правіць | правіць зыходнік]
Браня, выкананая па пятым класе абароны, трымае бранябойна-запальныя кулі, выпушчаныя са снайперскай вінтоўкі СВД. Камеры ўсталяваны спераду і ззаду.[2]
Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]
«Кайман-КАС»[правіць | правіць зыходнік]
Комплекс сувязі на базе Кайман. Сумесна распрацаваны 140-м рамонтным заводам і ААТ «Агат». Упершыню паказаны на выставе MILEX-2019[10].
Абсталяваны комплексам радыёстанцый «Клён» DMR, які прызначаны для арганізацыі радыёсувязі ў дыяпазоне частот 146-174 Мгц і 380-470 МГц[11].
60.03 "Кайман-ОР"[правіць | правіць зыходнік]
У 2020 годзе быў створаны грамадзянскі варыянт машыны «Кайман-ОР» (руск.: Охотник-рыбак). Галоўнае адрозненне ад баявой машыны — адсутнасць браніравання: корпус вырабляецца са звычайнай сталі[12].
На ўзбраенні[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь
- Кот-д’Івуар
- Судан
- неўстаноўленае падраздзяленне[14]
Зноскі
- ↑ Рухавікі - ПА «Мінскі маторны завод» | Дызельныя рухавікі
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Хищник из Борисова: тест новейшего белорусского броневика, сконструированного девушкой Архівавана 5 ліпеня 2017. Tut.by
- ↑ 3,0 3,1 РЕПОРТАЖ: Машина, которой не нужны дороги. "Кайманы" поступают на вооружение белорусской армии — Белта
- ↑ 4,0 4,1 подполковник запаса Николай Макаревич. Завод, умеющий всё // «Во славу Родины», № 133 от 21 июля 2015 Архівавана 24 снежня 2018.
- ↑ Санкции в действии: ремонтный завод в Борисове не может выпускать броневики «Кайман» .
- ↑ Агляд характарыстык дызельнага рухавіка ММЗ Д245 — Аўто-Сакавік
- ↑ Беларускі бранявік «Кайман» не саступіць расійскаму «Тыгру» — Наша Ніва
- ↑ Завод, што ўмее ўсё | У славу Радзімы — Свежы выпуск Архівавана 26 ліпеня 2018.
- ↑ Это оружие покажут впервые: раскрываем секреты MILEX-2019(руск.) (недаступная спасылка). tut.by (13 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2019. Праверана 30 красавіка 2020.
- ↑ Самые интересные бронеавтомобили MILEX-2019(руск.) (недаступная спасылка). tut.by (23 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2020. Праверана 30 красавіка 2020.
- ↑ В Борисове на основе боевой машины "Кайман" создали гражданский вездеход для охоты и рыбалки(руск.) . abw.by (28 красавіка 2020). Праверана 30 красавіка 2020.
- ↑ Новая техника поступила на вооружение витебских десантников // belta.by (руск.)
- ↑ Похожий на белорусский "Кайман" бронеавтомобиль замечен в Судане
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Кайман (МБТС) на Вікісховішчы |
---|