Кайнэ (мовазнаўства)
Кайнэ (ад грэч.κοινὴ διάλεκτος «агульная мова») — мова зносін для шэрагу роднасных этнічных груп, узніклая ў дыялектным кантынууме на аснове найбольш пашыранага моўнага варыянту, што ўвабраў рысы іншых моў ці дыялектаў[1].
Кайнэ часта разглядаюцца побач з піджынамі і крэольскімі мовамі; прытым праз прычыну пачатковага ўзаемаразумення працэс стварэння кайнэ не такі рэзкі як піджынізацыя і крэалізацыя, бо ў асоб гаварэння няма мэты і патрэбы адмаўляцца ад сваіх моўных разнавіднасцей. Звычайны ўплыў між суседнімі дыялектамі не з’яўляецца кайнэзацыяй — кайнэ ўзнікае ў дадатак да ўжо існых дыялектаў як новая гутарковая разнавіднасць, не замяняючы іх, што і розніць гэту з’яву ад звычайнай дыялектнай эвалюцыі[2].
Кайнэ можа служыць перадумоваю фарміравання літаратурнай мовы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачаткова тэрмін кайнэ ў мовазнаўстве выкарыстоўвалі толькі што да формы грэчаскай мовы, ужыванай як лінгва франка ў эліністычны і рымскі перыяды[3]. Яна ўзнікла як мяшаная народная мова сярод простых людзей у порце Афінаў Пірэі, дзе сустракалася мноства грэкаў з розных бакоў Міжземнамор’я[4][5].
У сучасным разуменні кайнэзацыя — гэта працэс стварэння новых разнавіднасцей дыялектаў праз кантакт носьбітаў узаемазразумелых варыянтаў моўнага кантынуума. Звычайна яна адбываецца сярод новых пасяленцаў — носьбітаў дыялектных варыянтаў, якія мігравалі ў асяродак стварэння кайнэ з розных частак моўнага арэала. Кайнэзацыя звычайна здзяйсняецца на працягу некалькіх пакаленняў, але можа адбыцца і ў першым[6].
Тыпізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Як кайнэ можа выступаць:
- наддыялектная форма мовы, якая развілася на аснове аднаго або некалькіх дыялектаў;
- адна з моў, што бытуюць у пэўным арэале.
Паводле Пола Кэрсуіла[7] выдзяляюцца два тыпы кайнэ: рэгіянальнае і імігранцкае[8].
- Рэгіянальнае кайнэ ствараецца, калі моцны мясцовы дыялект уступае ў кантакт з прыезджымі носьбітамі другіх роднасных дыялектаў; выкарыстанне такога кайнэ можа распаўсюдзіцца па-за межы рэгіёна стварэння. Гэтак пачаткова рэгіянальнае грэчаскае кайнэ было аснавана на атычным дыялекце, які кайнэзаваўся, уступіўшы ў кантакт з другімі дыялектамі ў Пірэі.
- Імігранцкае кайнэ — дыялект, які фарміруецца ў грамадзе, заселенай перасяленцамі — носьбітамі некалькіх роднасных дыялектаў. Гэтак былі ўтвораны наёмнымі работнікамі — носьбітамі хінды некалькі хінды-кайнэ, якія маюць карыстанне на Фіджы, у Гаяне, Маўрыкіі, Паўднёвай Афрыцы, Сурынаме і Трынідадзе і Табага.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1998. с.441
- ↑ Для прыкладу: Campbell, John Howland; Schopf, J. William, eds. (1994) Creative Evolution Life Science Series. Contributor: University of California, Los Angeles. IGPP Center for the Study of Evolution and the Origin of Life. Jones & Bartlett Learning. p. 81. ISBN 9780867209617. Retrieved 2014-04-20.
[...] the children of pidgin-speaking parents face a big problem, because pidgins are so rudimentary and inexpressive, poorly capable of expressing the nuances of a full range of human emotions and life situations. The first generation of such children spontaneously develops a pidgin into a more complex language termed a creole. [...] [T]he evolution of a pidgin into a creole is unconscious and spontaneous.
- ↑ Siegel, 1985, p.358; Bubenik, 1993, Dialect contact and koineization: the case of Hellenistic Greek.
- ↑ Thomson, 1960, p.34, quoted in Siegel, 1985, p.358
- ↑ Thomson, 1960, The Greek language. Cambridge: W. Heffer & Sons.
- ↑ Labov (1972), Sociolinguistic patterns. Philadelphia: Pennsylvania University Press.
- ↑ University of York
- ↑ McWhorter (1998)