Кайсанскія народы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сан, насельнікі Калахары

Кайсанскія народы (з мовы нама Khoi, літаральна "гатэнтоты", "людзі", і san, літаральна "бушмены", "староннія") — група народаў на поўдні Афрыкі, якія размаўляюць на кайсанскіх мовах. Агульная колькасць - каля 2 млн. чалавек.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Кайсанскія народы — старажытнае карэннае насельніцтва Паўднёвай Афрыкі. Некаторыя даследчыкі адносяць іх да прамых нашчадкаў вытворцаў Сангоанскай археалагічнай культуры[1] верхняга палеаліта, якая займала шырокія тэрыторыі не толькі Паўднёвай, але таксама Усходняй Афрыкі. У Цэнтральнай Афрыцы межы яе распаўсюджання даходзілі да ракі Конга[2]. Гэта часткова падцвярджаецца тым, што знойдзеныя рэшткі носьбітаў Сангоана былі антрапалагічна блізкія да капоіднай расы. У сувязі з кліматычнымі зменамі 20 - 10 тысяч гадоў таму продкі кайсанскіх народаў мігрыравалі на самы поўдзень Афрыкі. У пачатку нашай эры яны былі вымушаны саступіць тэрыторыі на поўначы новым мігрантам-банту[3].

Згодна даследаванням групы генетыкаў, якія праводзіліся ў Афрыцы на працягу 1999 - 2009 гг., бушмены маюць найбольшую генетычную разнастайнасць сярод усіх прадстаўнікоў людзей сучаснага тыпу[4], што можа служыць доказам глыбокай старажытнасці гэтага народа. Мяркуецца, што бушмены паходзяць непасрэдна ад першых людзей разумных, аднак на працягу іх існавання яны мелі стасункі з іншымі перасяленцамі. Блізкімі па паходжанню да бушменаў з'яўляюцца некалькі груп афрыканскага насельніцтва ў раёне Чырвонага мора і Заходняй Афрыкі[5].

Этнічныя групы[правіць | правіць зыходнік]

Нама
Грыква
Дамара
Орлам

Хаця дамара размаўляюць на мове нама і лінгвістычна адносяцца да кайсанскіх народаў, яны маюць адрознае ад астатніх кайсанцаў паходжанне. Некаторыя даследчыкі адносяць да кайсанскіх народаў таксама ўсходнеафрыканскія этнічныя супольнасці хадза і сандавэ, хаця іх мовы з'яўляюцца ізаляванымі, але могуць мець адзінае паходжанне з кайсанскімі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]