Какава (свята)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Какава, свята)
Какава
Какава
Танцы цыганак з музыкай падчас свята Какава ў 2015 годзе ў Эдырнэ (Турцыя)
Дата 6 мая

Какава — веснавое свята цыган, турэцкі міжнародны фестываль.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Месца паходжання свята Какава — Егіпет і Блізкі Усход. Па перакананні цыган, Какава сімвалізуе ланцуг цудоўных падзей, якія прайшлі ў Старажытным Егіпце з Копты, хрысціянскім насельніцтвам Егіпта.

Падзеі тычыліся зыходу прыгнечаных людзей з Егіпта. Армія фараона, якая кінулася за імі, з усімі салдатамі патанула ў моры. У памяць аб гэтых падзеях людзі кожны год 6 мая прыходзяць да берага ракі і ладзяць там свята.

Какава ў Турцыі[правіць | правіць зыходнік]

У заходніх гарадах Турцыі — Эдырнэ і Кыркларэлі какава святкуецца штогод як свята прыходу вясны. У Эдырнэ свята ў цяперашні час прыняло форму міжнароднага фестывалю, які падтрымліваецца губернатарам і мэрам Эдырнэ. Афіцыйная частка фестывалю праходзіць у Sarayiçi. Тут жа праводзіцца турнір па барацьбе. Падчас свята запальваюцца вогнішчы, людзі скачуць праз іх, гуляе музыка, выконваюцца танцы. Афіцыйная частка заканчваецца пачастункам пловам да 5000 гасцей і гаспадароў фестывалю. Свята працягваецца і на досвітку наступнага дня на беразе ракі Тунджа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]