Какаін
| Какаін | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Хім. формула | C₁₇H₂₁NO₄ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 200-032-7 |
| SMILES | |
| RTECS | YM2800000 |
| ChemSpider | |

Какаін — метылавы складаны эфір бензаілэкганіна, алкалоідаў трапановага шэрагу, валодае лакальнаанэстэзійным і наркатычным дзеяннем. Разам з іншымі алкалоідамі ўтрымоўваецца ў раслінах роду Эрытраксілум (Erythroxylum), у прыватнасці: какаінавы куст (Erythroxylum coca), Erythroxylum laetevirens, Erythroxylum novogranatense, Erythroxylum recurrens, Erythroxylum steyermarkii і інш., распаўсюджаных у трапічнай зоне Паўднёвай Амерыкі.
Дзякуючы свайму танізуючаму і наркатычнаму дзеянню лісце кокі (Erythroxylum coca var. Coca) доўгі час ўжываліся карэнным насельніцтвам Паўднёвай Амерыкі; вылучаны ў сярэдзіне XIX стагоддзя з лісця кокі чысты какаін распаўсюдзіўся ў Еўропе і ЗША. Першапачаткова ён шырока ўжываўся ў медыцынскіх мэтах, але да пачатку XX стагоддзя быў амаль цалкам выцеснены з медыцынскай практыкі больш дасканалымі прэпаратамі.