Перайсці да зместу

Какошнік (архітэктура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Какошнікі Царквы Тройцы ў Нікітніках  (руск.)

Како́шнік у архітэктуры — паўкруглая ці кілепадобная штучная закамара, якая мае дэкаратыўнае прызначэнне. Этымалагічна тэрмін звязаны з назвай традыцыйнага рускага жаночага галаўнога ўбору какошнік.

Какошнікі атрымалі шырокае распаўсюджванне ў рускай царкоўнай архітэктуры XVI і, асабліва, XVII стагоддзя. У адрозненне ад закамар, маюць выключна дэкаратыўнае значэнне (не адказваюць формам збораў). Размяшчаюцца завяршэнні сцен, скляпенняў, у аснове шатроў і барабанаў купалаў культавых збудаванняў.

У беларускай архітэктуры какошнікі вядомы з XII ст.

  • Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5
  • Какошнік у архітэктуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 444.