Калавуравіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Калавуравіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Калавуравічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 570
Код аўтам. нумароў 1

Калаву́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Калавуравічы.

Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Качановіцкі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Качановічы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года вёскі Крывічы, Курадава I і Курадава II перададзены ў склад Лемяшэвіцкага сельсавета[1]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Калавуравіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Калавуравічы. 15 красавіка 1985 года ў склад Парахонскага сельсавета перададзена вёска Маладзельчыцы[2]. 21 сакавіка 1988 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Беразцоўскага сельсавета з вёскай Гальцы[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 570 чалавек[4], з іх 95,1 % — беларусы[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.