Званочак раскідзісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Калакольчыкі)
Званочак раскідзісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Campanula patula L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34490
NCBI  440359
EOL  577759
GRIN  t:315607
IPNI  140798-1
TPL  kew-365444

Званочак раскідзісты[3] (Campánula pátula) — расліна; від роду Званочак (Campanula) сямейства Званочкавыя (Campanulaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Званочак раскідзісты, званочкі, калакольчыкі[3], дзванкі, лянок[4][5], гарлачыкі, званкі лугавыя, званок[4][6][7], званок[8], дрэма[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Званочак раскідзісты — травяністая двухгадовая расліна, дасягае ў вышыню 50—70 см. Сцябло прамое. Лісце — вузкаланцэтнае, цёмна-зялёнага колеру, бліскучае.

Кветкі — сіне-фіялетавага колеру, часам белага, буйныя, дасягаюць да 3 см у даўжыню, сабраны ў друзлыя суквецці. Плод — шматнасенная каробачка.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Званочак раскідзісты — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі Даларна  (руск.)[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 29. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  9. Svenska landskapsblommor (шведск.). Naturhistoriska riksmuseet (17 красавіка 1996). Архівавана з першакрыніцы 29.09.2017. Праверана 04.04.2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]