Каланізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каланізацыя — працэс засялення і асваення новых тэрыторый. Каланізацыя цесна звязана з паняццем міграцыі, аднак не прадугледжвае аўтаматычнай страты каланізатарскай супольнасцю кантролю над сваёй ранейшай тэрыторыяй. У старажытнасці каланізацыя і заснаванне калоній былі шырока распаўсюджанай практыкай сярод народаў-каланізатараў, такіх як грэкі ці фінікійцы. Пачынаючы з эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, еўрапейская каланізацыя ахапіла розныя кантыненты. З часам, валоданне калоніямі стала настолькі палітычна і эканамічна істотным для вядучых дзяржаў, што ў гістарыяграфіі прынята гаварыць пра эпоху каланіялізму.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Marcy Rockman, James Steele (2003). The Colonization of Unfamiliar Landscapes. Routledge. ISBN 0-415-25606-2.