Каланізацыя Меркурыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Меркурый

Меркурый з'яўляецца адным з кандыдатаў для каланізацыі у межах Сонечнай сістэмы нароўні з Марсам, Венерай, Месяцам, Еўропай, Ганімедам, Каліста і поясам астэроідаў.

Перавагі[правіць | правіць зыходнік]

Падабенства з Месяцам[правіць | правіць зыходнік]

Як і Месяц, Меркурый не мае густой атмасферы, размяшчаецца адносна блізка да Сонца і здзяйсняе павольныя абароты вакол сваёй восі, якая мае вельмі маленькі нахіл. Таму, з-за адносна вялікага падабенства, лічыцца, што каланізацыя Меркурыя можа быць ажыццёўлена галоўным чынам з выкарыстаннем тых жа тэхналогій, падыходаў і абсталявання, што і каланізацыя Месяца.

Паўночны полюс Меркурыя

Лёд у палярных кратарах[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на блізкасць да Сонца, тэарэтычна было прадказана існаванне ледзяных шапак на палюсах Меркурыя.[1] Гэта робіць палюсы найбольш прыдатным месцам для заснавання калоніі. Акрамя таго ў раёне полюсаў ваганні тэмператур пры змене дня і ночы будуць не так адчувальныя, як у любым іншым месцы на паверхні Меркурыя.

Сонечная энергія[правіць | правіць зыходнік]

Быўшы самай блізкай да Сонца планетай, Меркурый валодае велізарнымі запасамі сонечнай энергіі. Колькасць прыходзячай сонечнай энергіі на адзінку плошчы тут складае 9,13 кВт/м² (для Зямлі і Месяца — 1,36 кВт/м²). З прычыны таго, што нахіл восі Меркурыя да восі экліптыкі нязначны (прыблізна 0,01°)[2], існуе верагоднасць, што на ўзвышшах палюсоў маюцца пікі вечнага святла. Нават калі іх няма, то яны могуць быць атрыманы на высокіх вежах. Акрамя таго магчыма будаўніцтва замкнутага кальца сонечных электрастанцый у раёне палюсоў, здольных забяспечыць бесперапынную падачу энергіі.

Каштоўныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

Мяркуецца, што ў глебе Меркурыя маюцца вялікія запасы гелія-3, які можа стаць важнай крыніцай па-экалагічнаму чыстай энергіі на Зямлі і вырашальным фактарам у развіцці эканомікі Сонечнай сістэмы ў будучыні. Акрамя таго на Меркурыі могуць быць вялікія залежы багатай руды, даступнай для здабычы.[3] Гэта руда ў далейшым можа быць скарыстана для будаўніцтва касмічных станцый.

Істотная гравітацыя[правіць | правіць зыходнік]

Меркурый большы па памерах чым Месяц (дыяметр Меркурыя — 4879 км, Месяца — 3476 км) і мае вялікую шчыльнасць з-за масіўнага жалезнага ядра. З прычыны гэтага паскарэнне вольнага падзення на Меркурыі складае 0,377 g[2], што больш чым ў два разы больш чым на Месяцы (0,1654 g) і роўна паскарэнню вольнага падзення на паверхні Марса. У сілу таго, што працяглае дзеянне паніжанай сілы гравітацыі меркавана згубна ўплывае на стан здароўя чалавека, Меркурый больш прывабны як аб'ект доўгачасовага знаходжання, чым Месяц.

Недахопы[правіць | правіць зыходнік]

Практычна поўная адсутнасць атмасферы, надзвычайная блізкасць да Сонца і вялікая працягласць дня (176 зямных дзён) могуць стаць сур'ёзнымі перашкодамі на шляху засялення Меркурыя. Нават пры наяўнасці лёду на палюсах планеты, наяўнасць лёгкіх элементаў, неабходных для існавання жыцця, уяўляецца вельмі малаверагоднай.

Акрамя таго, Меркурый — адна з самых цяжкадасягальных планет. На палёт да Меркурыя неабходна затраціць энергію, параўнальную з палётам да Плутона.[4] Для дасягнення Меркурыя можа быць скарыстаны гравітацыйны манеўр каля Венеры і Землі. Апарат MESSENGER выкарыстоўвае рэкордную колькасць, шэсць гравітацыйных манеўраў, каб выйсці на арбіту Меркурыя.

Зноскі

  1. Ice on Mercury
  2. 2,0 2,1 Mercury Fact Sheet
  3. Stephen L. Gillett, «Mining the Moon», Analog, Nov. 1983
  4. Чэмпіён гравітацыйнага серфінгу