Перайсці да зместу

Каланіяльная імперыя

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мапа сучасных імперый свету паміж 1492 і 1945 гадамі

Каланіяльная імперыя — гэта дзяржава, якая займаецца каланізацыяй і, магчыма, стварае або падтрымлівае калоніі, прасякнутыя нейкай формай каланіяльнасці, каланіялізму і імперыялізма. Такія дзяржавы могуць пашырацца як на сумежныя тэрыторыі, так і за мора. Каланіяльныя імперыі могуць ствараць калоніі ў якасці пасяленняў (калоній, асад, слабод) дзеля жыцця ўласнага, тытульнага насельніцтва метраполіі на чужых тэрыторыях, а могуць рознымі спосабамі ствараць выгодныя сабе нераўнапраўныя адносіны з тубыльскім насельніцтвам і палітычнымі структурамі - каланіялізм[1].

Да пашырэння еўрапейскіх дзяржаў ранняга Новага часу іншыя імперыі заваёўвалі і каланізавалі тэрыторыі, такія як Рымская імперыя ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і Заходняй Азіі. Мадэрныя каланіяльныя імперыі ўпершыню ўзніклі з гонкай у Эру Вялікіх Геаграфічных адкрыццяў паміж найбольш развітымі еўрапейскімі марскімі дзяржавамі таго часу, Партугаліяй і Іспаніяй, на працягу 15 стагоддзя[2]. Першапачатковым імпульсам стварэння гэтых і наступных разрозненых марскіх імперый быў гандаль, абумоўлены працягам шляхецкага экспансіянізма пасля Рэканкісты, новымі ідэямі і капіталізмам, які рос з еўрапейскага Адраджэння. Амаль адразу пры пасярэдніцтве папства былі заключаны пагадненні аб падзеле свету паміж Гішпаніяй і Партугаліяй ў 1479, 1493 і 1494 гадах. Яшчэ адной крыніцай еўрапейскага імперыялізма была гандлёвая канкурэнцыя паміж еўрапейскімі хрысціянамі спачатку іберыйцаў з генуэзцаімі і веніцыянцамі, а потым асманскімі мусульманамі. Асабліва вострай яна стала, калі туркі захапілі Канстцінопаль і пачалі закрываць гандль на поўдні Міжземнамор'я ў 15 ст., што прымусілі іспанцаў і партугальцаў шукаць новыя гандлёвыя шляхі ў Індыю і, у меншай ступені, у Кітай.

Нягледзячы на тое, што калоніі існавалі ў класічнай старажытнасці, асабліва сярод фінікійцаў і старажытных грэкаў, якія такім чынам засялілі шматлікія астравы і ўзбярэжжы Міжземнага мора, гэтыя калоніі былі палітычна незалежнымі ад гарадоў-дзяржаў, з якіх яны ўзніклі, і таму не ўяўлялі сабой каланіяльнай імперыі у сучасным разуменні. Гэтая парадыгма змянілася у часы Пталамееўскай, Селеўкідскай і Рымскай імперый.

Еўрапейскія краіны эпохі Новага Часу, якія стварылі каланіяльныя імперыі — гэта Вялікабрытанія, Іспанія, Партугалія, Італія, Нідэрланды, Францыя, Германія, Бельгія, Расея. Характэранй рысай першай хвалі імперыялізму было тое што яны базаваліся на вайсковым кантролі еўрапейскіх рангавых імперый над скароннай тэрыторыяй і нераўнапраўных стасунках метраполій з элітамі карэнных народаў (князямі, султанамі, махараджамі і гд.) якія праводзілі уладу цэнтра на месцах. Больш дробныя і меньш удалыя спробы у эпоху Новага часу стварыць каланіяльныя імперыі зрабілі Швецыя, Данія, Аўстра-Венгрыя, Курляндыя, Рэч Паспалітая. Да не еўрапейскіх каланіяльных імперый даследчыкі адносяць ЗША, Японскую, Асманскую і старажытныя імерыі: Кітай, Персію, Эфіопію і інш. [3] [4] 

Еўрапейскія каланіяльныя імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пад кіраўніцтвам Генрыха Марахода (уласн. Навігатара) Партугалія пачала ствараць першую глабальную гандлёвую сетку і адну з першых каланіяльных імперый [5]. Імперыя распаўсюдзілася на велізарную колькасць тэрыторый па ўсім свеце (асабліва ў адзін час у XVI стагоддзі), якія цяпер з'яўляюцца часткай 60 розных суверэнных дзяржаў . Партугалія у пэўны час кантралявала Бразілію, сучасны Уругвай і некаторыя рыбалоўныя парты на поўначы Амерыкі; Анголу, Мазамбік, Партугальскую Гвінею і Сан-Тамэ і Прынсіпі Афрыцы на поўдзень ад Сахары; гарады, крэпасці або тэрыторыі на ўсіх азіяцкіх субкантынентах - Маскат, Ормус і Бахрэйн у Персідскім заліве ; Гоа, Бамбей, Даман і Дыў у Індыі; Партугальскі Цэйлон; Малака, базы ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Акіяніі - Макасар, Солор, Банда, Амбон і іншыя на Малукскіх астравах, Партугальскі Тымор; і перавалачныя базы Макао і анклаў Дэдзіма (Нагасакі) ва Усходняй Азіі, сярод іншых больш меньш доўга або каротка-часовых уладанняў.

тэрытарыяльная эвалюцыя каланіяльных дзяржаў уключаючы іх спадчыннікаў (такіх як СССР, Турцыя)

Падчас свайго Залатога перыяду Іспанская імперыя валодала Мексікай, Паўднёвай Амерыкай, Філіпінамі, усёй паўднёвай Італіяй, участкам тэрыторый ад Міланскага герцагства да Нідэрландаў, Люксембурга і Бельгіі, часткай Бургундыі. Яна мела шматлікія каланіяльныя паселішчы ў Амерыцы, Афрыцы і Азіі. Уладанні ў Еўропе, Афрыцы, Атлантычным акіяне, Амерыцы, Ціхім акіяне і Усходняй Азіі апраўдалі глабальную прысутнасць Іспанскай імперыі - ўніверсалізм Габсбургаў. З 1580 па 1640 год Партугальская імперыя і Іспанская імперыя былі аб'яднаны ў асабістай уніі сваіх манархаў Габсбургаў у перыяд Іберыйскай уніі, але пад кіраўніцтвам вышэйшага Мадрыдскага ўрада захоўваліся іх асобныя адміністрацыі.

Каланіяльныя дзяржавы ў 1945 годзе

Наступныя каланіяльныя імперыі заклалі Англія, Нідэрланды і Францыя. На працягу 19-га і пачатку 20-га стагоддзя, дзякуючы свайму тэхналагічнай і марской перавазе, Брытанская імперыя паступова пашыралася і стала найбуйнейшай імперыяй у гісторыі чалавецтва; на піку свайго росквіту яна кіравала больш чым чвэрцю сушы Зямлі і 24% насельніцтва. Роля Вялікабрытаніі як глабальнага гегемона ў гэты час адкрыла стагоддзе «Брытанскага свету». Яно працягвалася з канца Французскай рэвалюцыі і Напалеонаўскіх войнаў да пачатку Першай сусветнай вайны. У часы Новага імперыялізму Бельгія, Італія і Германія таксама пабудавалі свае каланіяльныя імперыі ў Афрыцы, у той час як Японія пачала ўгрызацца ў былыя кітайскія ўладанні пасля таго, як завяршыла ўласную мадэрнізацыю.

  1. Colonial Empire: Definition | StudySmarter (англ.). StudySmarter UK. Праверана 31 ліпеня 2024.
  2. Hale, Sebastian. Ferdinand Magellan The Global Navigator. Shubham. Retrieved 15 July 2025. Following Magellan, the exploration race intensified. Spain, Portugal, England and France eagerly sought to stake their claim on the riches of the New World and beyond..
  3. Years a country was an European overseas colony. Our World in Data. Праверана 28 чэрвеня 2024.
  4. Western colonialism | Definition, History, Examples, & Effects | Britannica (англ.). www.britannica.com. Праверана 28 чэрвеня 2024.
  5. Powell, Philip Wayne ([1991?]). Árbol de odio: la leyenda negra y sus consecuencias en las relaciones entre Estados Unidos y el mundo hispánico. Ediciones Iris de Paz. ISBN 9788440488855. OCLC 55157841