Каларадскі жук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каларадскі жук
Colorado potato beetle.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leptinotarsa decemlineata Say, 1824

Распаўсюджанне
выява

     Раён паходжання жука      Раён паходжання бульбы

     Сучасны арэал
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  720110
NCBI  7539
EOL  1171959

Каларадскі жук (Leptinotarsa decemlineata) — насякомае сямейства лістаедаў. Небяспечны шкоднік бульбы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 12 мм. Цела авальнае, пукатае, жоўтае. Крылы ярка-ружовыя, на жоўтых надкрылах 10 чорных падоўжных палос, на галаве чорная трохвугольная пляма. Лічынка (даўжынёй да 15 мм) за перыяд развіцця (15—35 сутак) праходзіць 4 ўзросты. Лічынкі выпуклыя, першага—трэцяга ўзросту карычнева-чырвоныя, чацвёртага ўзросту ружова-аранжавыя, з двума радамі чорных бугаркоў па баках, укрытыя рэдкімі валаскамі. Кукалка жоўта-аранжавая.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма — Паўночная Амерыка. У Еўропе ўпершыню выяўлены ў Францыі ў 1916—1918 і 1922 гг., на Беларусі — у 1956 ( на тэрыторыі былога СССР у 1949) годзе[1]. Пашырыўся па ўсёй тэрыторыі, дзе вырошчваецца бульба.

Біялагічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Лічынкі

Самкі адкладваюць яйкі на ніжні бок лістоў бульбы і іншых раслін сямейства паслёнавых (памідоры, баклажаны, перац і г.д.). Яйкі прадаўгавата-авальныя, жоўта-аранжавыя. Лічынкі нараджаюцца праз 5—8 сутак. Найбольш шкаданосныя лічынкі чацвёртага ўзросту, акукліваюцца ў глебе на глыбіні 5—12 см. Праз 15—20 сутак кукалка ператвараецца ў жука. Лічынкі і жукі кормяцца лісцем, чаранкамі і сцёбламі бульбы. Зімуюць жукі ў глебе на рознай глыбіні.

Меры барацьбы[правіць | правіць зыходнік]

Неабходна сістэматычна збіраць і знішчаць жукоў, яйцаклеткі і лічынкі. Пры масавым засяленні раслін лічынкамі першага—другога ўзросту праводзяць апрацоўку раслін інсектыцыдамі. Лепшы тэрмін для хімічных апрацовак — з'яўленне масавай колькасці лічынак другога—трэцяга ўзросту. Рыхленне глебы ў перыяд вегетацыі і глыбокая перакопка яе восенню пасля ўборкі ўраджаю змяншаюць колькасць лічынак і пагаршаюць умовы развіцця кукалак. У барацьбе з каларадскім жуком эфектыўныя біялагічныя прэпараты, якія валодаюць кішачным дзеяннем. Яны трапляюць у кішэчнік насякомага пасля апрацоўкі раслін растворам біяпрэпаратаў.

Зноскі

  1. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 736 с.: іл. ISBN 3-85700-079-3
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)