Каласок (конкурс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Каласок, конкурс)

Прыродазнаўчы конкурс «Каласок»Украінска-Беларускі інтэлектуальны конкурс, які ў Беларусі штогод арганізуе Беларуская асацыяцыя «Конкурс» сумесна з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У Беларусі ўпершыню конкурс быў праведзены ў 2004 годзе.

Аб конкурсе[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя палаженні[правіць | правіць зыходнік]

Прыродазнаўчы конкурс «Каласок»[1] праводзіцца з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння прыродазнаўчых прадметаў.

Конкурс праводзіцца па правілах, якія блізкія да правіл міжнароднага матэматычнага конкурса «Кенгуру». У адрозненні ад алімпіяд удзельнікамі конкурса «Каласок» могут быць усе вучні. Папярэдні адбор удзельнікаў не праводзіцца.

Удзел у конкурсе платны. Арганізацыйныя ўзносы расходуюцца на арганізацыю конкурса, набыццё прызоў.

Правіла правядзення конкурса[правіць | правіць зыходнік]

Конкурс праводзіцца ў тых школах, ліцэях, гімназіях, дзе вучацца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца камп'ютарамі, калькулятарамі, даведачнай літэратурай, падручнікамі, канспектамі і г. д. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна.

Удзельнікам конкурса прапануецца заданне з 30 пытанняў, якія падзелены на тры тэматычныя групы (у 2010 годзе — «Адкрыцці і вынаходніцтвы ў навуцы і тэхніцы», «Патэнты прыроды», «Геаграфічныя адкрыцці») па 10 пытанняў у кожнай групе. Кожнае пытанне мае 5 варыянтаў адказу, сярод якіх толькі адзін дакладны. На старце кожны ўдзельнік атрымлівае 30 балаў.

За кожны дакладны адказ у залежнасці ад складанасці пытання ўдзельніку налічаюцца 3, 5 ці 8 балаў. Кожная тэматычная група мае: 4 простыя пытанні (па 3 балы), 4 пытанні сярэдняй складанасці (па 5 балаў) і 2 складаныя пытанні (па 8 балаў). За недакладны адказ або за адсутнасць адказа балы не налічаюцца і не адымаюцца. Пераможцы конкурса вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў[правіць | правіць зыходнік]

У конкурсе няма прайграўшых. Незалежна ад выніку кожны ўдзельнік атрымлівае прыз «для ўсіх». Прадугледжана дадатковае заахвочванне ўдзельнікаў, што паказалі лепшыя вынікі ў сваіх раёнах (гарадах), абласцях і краіне.

Выніковыя пратаколы і прызы ўручаюцца ўдзельнікам конкурса праз раённыя (гарадскія) і школьныя аргкамітэты праз 2-3 месяцы пасля даты правядзення конкурса.

Камандныя вынікі паміж класамі, школамі, раёнамі і абласцямі не падводзяцца.

Колькасць ўдзельнікаў конкурса[правіць | правіць зыходнік]

За кароткі тэрмін конкурс набыў шырокую вядомасць і папулярнасць у беларускіх школьнікаў і педагагічнага грамадства краіны.

У конкурсе «Каласок-2010» прынялі ўдзел 67590 вучняў з 2691 установы адукацыі 147 раёнаў (гарадоў) Беларусі.[1]

Прызы[правіць | правіць зыходнік]

Вокладкі навучкова-папулярных кніг, выданых у якасці прыза для пераможцаў конкурса «Каласок».

Кожнаму ўдзельніку ўручаецца пасведчанне ўдзельніка конкурсу «Каласок», значкі, каляндары. Удзельнікі конкурса, што паказалі лепшыя вынікі ў краіне, у абласцях і раёнах, награджаюцца адпаведнымі сувенірнымі медалямі і кнігамі па прыродазнаўству.

Кнігі — прызы пераможцам конкурса «Каласок»:

  • 2007. Свет, у якім мы жывём.[2].
  • 2008. Акуніся ў неба, або Тайны паветранага акіяна.[3].
  • 2009. Адкрыццё Зямлі, або Тайны трэцяй планеты.[4].
  • 2010. Водны свет, або Тайны планеты Акіян.[5].
  • 2011. Па слядах вялікіх даследчыкаў, або Вандроўка ў прасторы і часе.[6].

Зноскі

  1. а б http://www.bakonkurs.org/kolosok.html Архівавана 1 сакавіка 2013. Аргкамітэт прыродазнаўчага конкурса «Каласок».
  2. Мир, в котором мы живем: Книга о вкусной и здоровой пище…для ума / Бел. ассоц. «Конкурс»; авт.-сост.: Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич – Минск: «Бел. ассоц. «Конкурс», 2007.
  3. Окунись в небо, или Тайны воздушного океана / Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич – Минск: Бел. ассоц. «Конкурс», 2008. – 80 с.: ил.
  4. Открытие Земли, или Тайны третьей планеты / Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич – Минск: Бел. ассоц. «Конкурс», 2009. – 80 с.: ил.
  5. Водный мир, или Тайны планеты Океан / Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич – Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2010. – 96 с.: ил.
  6. Володько, Е.Н. По следам великих исследователей, или Путешествия в пространстве и времени / Е. Н. Володько, Т. Н. Граборенко, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич – Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2010. – 96 с.: ил.