Каласоўнік мяккі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каласоўнік мяккі
Bromus hordeaceus herbarium.png
Гербарны ўзор, сабраны на пустцы ў Зеленаградзе
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bromus hordeaceus L., 1753

Сінонімы
Bromus mollis L.
Арэал

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501070
NCBI  52147
EOL  1115299
GRIN  t:7320
IPNI  30016331-2
TPL  kew-401143

Каласоўнік мяккі, Кацец[3] (Bromus hordeaceus L.) — від раслін сямейства Метлюжковыя.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная назва віду ад лац.: hordeaceus — «які нагадвае ячмень». Сінонім Bromus mollis L.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна — або двухгадовыя расліны. Сцябло да 70 см, звычайна узыходзячае. Лісце круглявае, нераўнамерна зубчастае, ліставыя пласцінкі 16 х 0,8 см, плоскія, апушаныя. Мяцёлка шчыльная, ад (2) 4 да 15 см. Каласкі да 16 мм, ад яйкападобных да лінейна-эліптычных. Зярняўкі ад 6 да 7 мм у даўжыню. Цвіценне і плоданашэнне з сакавіка па чэрвень.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Афрыка: Алжыр; Марока; Туніс. Азія: Кіпр; Сірыя; Турцыя; Кітай; Тайвань; Пакістан. Каўказ: Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Дагестан, еўрапейская частка [зах.]. Еўропа: Данія; Фінляндыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Аўстрыя; Бельгія; Чэшская Рэспубліка; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Германія; Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Малдова. Украіна [у тым ліку Крым]; Індыя; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя [у тым ліку Крыт]; Італія [у тым ліку Сардзінія, Сіцылія]; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя [у тым ліку Корсіка]; Партугалія [у тым ліку Мадэйра]; Гібралтар; Іспанія [у тым ліку Балеарскія астравы, Канарскія астравы]. Натуралізаваны і культывуецца ў некаторых іншых краінах. Насяляе на лугах.

Практычнае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Насенне каласоўніка мяккага збіралі і рыхтавалі кісялі, кашы, калатушы, поліўкі[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2350 экз. — у крыніцы пад назвай Bromus mollis L.
  4. М.  Л.  Рэва, Н.  Н.  Рэва. Дзікія ядомыя расліны Украіны / Кіеў. Навуковая думка, 1976 — 168 с.  — С. 87

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]