Калгуеў
Jump to navigation
Jump to search
Калгуеў — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, на ўсходзе Баранцава мора. Адносіцца да Архангельскай вобласці.
Плошча вострава складае 3495,5 км². Калгуеў узвышаецца на 76 м над морам і размешчаны ў 75 км ад мацерыка.
Складзены з пясчана-гліністых адкладаў. Паверхня ўзгорыстая, з марэннымі ўзгоркамі; паўднёвая частка вострава — плоская раўніна. Шмат азёр і балот.
Клімат суровы і халодны. Зімы доўгія і марозныя (да −20°), леты кароткія (да +6°). Расліннасць тундрападобная, мноства азёраў і балотаў. Акрамя некалькіх калоній марскіх птушак, фаўна на востраве прадстаўлена лісіцамі.
На Калгуеве жывуць 200 чалавек, пераважна ненцы, якія займаюцца аленегадоўляй. Акрамя таго, на Калгуеве здабываецца нафта. Адзіны пасёлак на Калгуеве — Бугрыно.
Тапаграфичiчныя карты[правіць | правіць зыходнік]
- (руск.) Тапаграфічная карта R-39-XIX,XX.
- (руск.) Тапаграфічная карта R-39-XXV,XXVI.
- (руск.) Тапаграфічная карта R-39-XXVII,XXVIII.
- (руск.) Тапаграфічная карта R-39-XXXI,XXXII.
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Востраў}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|